Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр чэска-францускі пісьменьнік Мілан Кундэра. Яму было 94 гады


Мілан Кундэра, архіўнае фота
Мілан Кундэра, архіўнае фота

Кундэра пісаў на чэскай і на францускай мовах, ён атрымаў шырокае чытацкае прызнаньне, а яго кнігі перакладзеныя на дзясяткі моў.

12 ліпеня памёр чэскі пісьменьнік Мілан Кундэра, паведаміла 12 ліпеня Чэскае тэлебачаньне. Яму было 94 гады.

Кундэра нарадзіўся ў горадзе Брно ў Чэхаслаччыне 1 красавіка 1929 года ў сям'і рэктара прэстыжнай у Цэнтральнай Эўропе Акадэміі мастацтваў. Пасля гімназіі Кундэра паступіў у Карлаў унівэрсытэт, дзе вывучаў літаратуразнаўства і эстэтыку. Аднак пасля двух семестраў ён вырашыў вывучаць рэжысуру і сцэнарнае майстэрства.

Палітычны перасьлед пісьменьніка

У 1950 годзе перапыніў навучаньне па палітычных прычынах, аднак скончыў яго ў 1952 годзе. Працаваў асыстэнтам і пазьней прафэсарам акадэміі на факультэце кіно, выкладаў сусьветную літаратуру.

У жніўні 1968 года падчас савецкага нападу на ЧССР Кундэра браў удзел у шэрагу дэманстрацый і сходаў, за што быў пазбаўлены магчымасьці выкладаць. Яго кнігі былі канфіскаваныя з усіх бібліятэк Чэхаславакіі.

У 1970 годзе яму было забаронена публікавацца. У 1975 годзе эміграваў у Францыю. З 1981 года Кундэра — францускі грамадзянін.

Творы Кундэры

  • У 1953 годзе апублікаваў сваю першую кнігу. Да сярэдзіны 1950-х займаўся перакладамі, эсэ, драматургіяй.
  • У яго першым рамане «Жарт» (1967) гаворка ідзе аб становішчы чэскай інтэлігенцыі ва ўмовах сацыялістычнай рэчаіснасці.
  • «Невыносная лёгкасьць быцьця», самы вядомы раман Кундэры пра падзеі 1968 году, напісаны ў 1982 годзе і ўпершыню апублікаваны ў 1984-м у Францыі ў перакладзе на францускую.
  • З пачатку 1990-х гадоў Кундэра піша па-француску. Тры францускія раманы — «Няспешнасьць» (1993), «Сапраўднасьць» (1998), «Няведаньне» (2000) — больш мініяцюрныя, чым яго чэскія раманы.
  • Апошні раман пісьменьніка «Ўрачыстасьць нязначнасьці» (2014) пра чатырох сяброў-парыжан ня стаў вялікай літаратурнай падзеяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG