Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: вырак Дзьмітрыеву пакінулі ў сіле


Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Андрэй Дзьмітрыеў. Архіўнае фота
Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Андрэй Дзьмітрыеў. Архіўнае фота

Паводле стану на 26 чэрвеня, беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1496 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

Андрэй Дзьмітрыеў — сузаснавальнік і сустаршыня аб’яднаньня «Гавары праўду». Цягам 2021 году ў абʼяднаньні прайшлі вобшукі, пасьля чаго рахункі арганізацыі заблякавалі. 12 жніўня 2021 году Дзьмітрыева ўжо затрымлівалі на кароткі тэрмін, але потым адпусьцілі.

Палітыка асудзілі на 2 гады калёніі паводле арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»). 23 чэрвеня ў Менскім гарсудзе разглядзелі апэляцыйную скаргу палітвязьня. Судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч пакінула прысуд у сіле.

«Раніцу пачынае з Бібліі на беларускай мове. Вучыцца маляваць, пісаць левай рукой. Чытае адну кнігу ў тыдзень. Праходзіць каля 8 000 крокаў у дзень», — расказалі яго блізкія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG