Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапагандыста Гігіна прызначылі генэральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі


Вадзім Гігін
Вадзім Гігін

Да дзяржаўнага прапагандыста Гігіна Нацыянальную бібліятэку ўзначальвала Аксана Кніжнікава.

Міністар культуры Беларусі Анатоль Маркевіч прадставіў новага кіраўніка Нацыянальнай бібліятэкі. Ім стаў Вадзім Гігін.

Маркевіч паставіў яму шэраг задач, сярод якіх «умацаваньне матэрыяльнай базы ўстановы», «перагляд структуры і штатнай колькасьці», «стварэньне аўтаматызаванай сыстэмы „Электронная бібліятэка“» і іншыя.

Вадзім Гігін — былы дэкан факультэту філязофіі і сацыяльных навук БДУ, старшыня праўленьня рэспубліканскага дзяржаўна-грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае таварыства „Веды“». Быў галоўным рэдактарам праўладнага часопісу «Беларуская думка».

Вядомы сваёй прарасейскай пазыцыяй, заклікамі да падтрымкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне. Шматразова наведваў Маскву дзеля прапагандысцкага шоў Уладзіміра Салаўёва.

На тэлевізіі Гігін неаднаразова казаў аб тым, што Ўкраіна рыхтавала ў Беларусі тэракты і правакацыі, але не прывёў ніякіх доказаў сваім словам.

Таксама прапагандыст прапаноўваў беларусам, якія абураюцца, што ня могуць за мяжой паўдзельнічаць у галасаваньні, прыехаць на радзіму.

«Прыяжджай у Беларусь і галасуй. Ну можа затрымаесься на 3-5 гадоў», — жартаваў ён, намякаючы на крымінальны перасьлед.

Летась 20 кастрычніка Ўкраіна ўвяла супраць Гігіна пэрсанальныя санкцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG