Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Факультэт журналістыкі БДУ значна скарачае набор і адмяняе платныя месцы


Факультэт журналістыкі БДУ
Факультэт журналістыкі БДУ

Новае кіраўніцтва факультэту правядзе рэформу ў сыстэме набору.

Значна скароціцца набор на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Гэта вынікае з рашэньня кіраўніцтва ўстановы. Платныя месцы адменяць, паведаміла Агенцтва тэленавінаў.

Таксама студэнты з гэтага году будуць набірацца толькі на дзьве спэцыяльнасьці: «журналістыка» (60 месцаў) і «інфармацыя і камунікацыя» (22 месцы).

Летась на журфак паступілі 100 абітурыентаў, зь іх толькі 9 — на платныя месцы. У 2022 годзе набор вёўся на яшчэ адну спэцыяльнасьць — «міжнародная журналістыка».

16 лютага калектыву факультэту афіцыйна прадставілі новага дэкана — ім стаў Аляксей Бяляеў, які да прызначэньня быў дырэктарам Інстытуту магістарскай падрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту.

Ён праўладны палітоляг і часты госьць на дзяржаўнай тэлевізіі. З 2022 году кандыдат гістарычных навук пачаў публікаваць свае калёнкі ў «СБ. Беларусь сегодня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG