Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слуцку адкрылі яшчэ адзін помнік мітрапаліту Філарэту. Фатафакт


Архіўнае фота. Помнік мітрапаліту Філарэту ў Менску
Архіўнае фота. Помнік мітрапаліту Філарэту ў Менску

Помнік мітрапаліту Філарэту адкрылі 2 красавіка ў Слуцку каля храма прападобнага Паісія Сьвятагорца, піша «Мінская праўда».


Асьвячэньне і адкрыцьцё помніка прайшло пры ўдзеле мітрапаліта Веніяміна.

У Беларусі ідзе цэлая кампанія па ўшанаваньні памяці мітрапаліта Філарэта. У красавіку 2022 году помнік Філарэту ля Сьвята-Духава катэдральнага сабору ў Менску, а плошчы прылеглай да сабора, прысвоілі імя мітрапаліта Філарэта.

У вуліцу імя Мітрапаліта Філарэта перайменавалі частку вуліцы Крапоткіна ў Гомлі, адрэзак вуліцы Горкага ў Горадні, участак адной з цэнтральных вуліц Ліды (Ленінскай). Раней паведамлялі, што ў гонар Філарэта перамянуюць вуліцу Халтурына ў Берасьці.

Імя мітрапаліта Філарэта прысвоілі і адной з гімназій у Горадні.


Мітрапаліт Філарэт (Кірыл Вахрамееў) кіраваў Беларускай праваслаўнай царквой ад канца 1970-х, калі быў прызначаны мітрапалітам Менскім і Беларускім. У 1989-м ён стаў мітрапалітам Менскім і Горадзенскім, Патрыяршым Экзархам усёй Беларусі. У 2006 годзе мітрапаліту прысвоілі званьне «Герой Беларусі».

Герарх памёр 12 студзеня 2021 году, перад гэтым перахварэўшы на каранавірус. Яму было 85 гадоў. Пахаваны ў Жыровіцкім манастыры.

Тым часам 30 сакавіка ў Зэльве, нягледзячы на ранейшыя заявы ўладаў, зьнік помнік беларускай паэтцы Ларысе Геніюш, які ўсталявалі пры зэльвенскай царкве з дабраславеньня мітрапаліта Філарэта ў 2003 годзе. Манумэнт афіцыйна належыць Беларускай праваслаўнай царкве.

Помнік Геніюш патрабавала зьнесьці прарасейская актывістка з Горадні Вольга Бондарава, але ёй у афіцыйным адказе адмовілі.ю

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG