Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Яна Баршчэўскага і Кузьмы Цярэшчанкі


Ян Баршчэўскі
Ян Баршчэўскі

Падзеі 12 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

12 сакавіка 1851 году памёр адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры​ Ян Баршчэўскі, аўтар кнігі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях».

500 найлепшых кніг за 500 гадоў

12 сакавіка 1922 году памёр Кузьма Цярэшчанка, удзельнік клюбу «Беларуская хатка» ў Горадні, адзін з ініцыятараў скліканьня Беларускага зьезду Віленшчыны і Гарадзеншчыны летам 1919 году, міністар унутраных справаў БНР.

Таксама ў гэты дзень

1229 — армія крыжакоў заняла Ерусалім.

1600 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза абвясьціў далучэньне Эстляндыі да Рэчы Паспалітае

1922 — Грузія, Армэнія і Азэрбайджан утварылі фэдэратыўную рэспубліку, якая ўвайшла ў склад СССР.

1938 — адбыўся аншлюс Аўстрыі Нямеччынай.

1947 — абвешчаная «дактрына Трумэна» аб стрымліваньні савецкага экспансіянізму.

1963 — у Гайнаўцы (Падляшша) адкрыўся Беларускі музэй

1981 — адбыўся трэці палёт у космас выхадца зь Беларусі Ўладзімера Кавалёнка.

1986 — у Горадні створаны гісторыка-культурны клюб «Паходня».

1999 — у альянс НАТО ўступілі Чэхія, Польшча і Вугоршчына.

2008 — амбасадару ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт далі зразумець, што яе знаходжаньне ў краіне непажаданае. З таго часу амэрыканскі пасол так у Беларусь і не вярнуўся.

У гэты дзень нарадзіліся

1914 — Уладзімер Клішэвіч, паэт, публіцыст, вязень савецкіх турмаў, дзяяч эміграцыі ў ЗША.

1918 — паэт-байкапісец Эдуард Валасевіч.

1922 — Джэк Кэруак, амэрыканскі пісьменьнік і паэт.

1946 — Лайза Мінэлі, амэрыканская акторка, сьпявачка.

1978 — Яўген Скурко, журналіст, адзін з кіраўнікоў газэты «Наша Ніва», палітвязень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG