Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 10 лютага: 1,5 года калёніі за допіс пра вайну ў закрытым чаце


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.

Суд Ленінскага раёну Магілёва 2 лютага абвінаваціў 41-гадовага Міхаіла Карпешку ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу).

Справу разглядала судзьдзя Вікторыя Палякова, паведамляюць праваабаронцы. Паводле матэрыялаў абвінавачаньня, Міхаіл, пасьля пачатку ваеннага ўварваньня расейскіх войскаў ва Ўкраіну, у сакавіку 2022 году пакінуў паведамленьне ў «публічным чаце ў мэсэнджары Telegram», у якім выказаў перажываньні аб магчымым пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі.

У Карпешкі і двух ягоных сяброў быў свой чат на трох чалавек, прычым закрыты, паведамляе MAYDAYMog.

Крымінальную справу супраць мужчына распачалі толькі праз 9 месяцаў — у лістападзе 2022 году.

Сьведкамі на судзе выступілі двое іншых удзельнікаў чату, сябры Карпешкі, якіх раней прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці паводле арт. 19.11 КаАП.

Суд пастанавіў прызнаць Карпешку вінаватым і прызначыў яму пакараньне ў выглядзе 1 год і шэсьць месяцаў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG