Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр найбуйнейшай партыі Польшчы перавёў грошы ўкраінскаму войску, каб памірыцца з апанэнтам


Лідэр польскай кіруючай партыі Яраслаў Качыньскі
Лідэр польскай кіруючай партыі Яраслаў Качыньскі

Даючы справаздачу аб пераводзе 11,5 тысячы далараў, Яраслаў Качыньскі напісаў, што робіць гэта з задавальненьнем.

Лідэр польскай кіруючай партыі Яраслаў Качыньскі перавёў 11,5 тысячы даляраў украінскай арміі, каб закрыць справу аб паклёпе на прадстаўніка апазыцыйнай партыі Радаслава Сікорскага. Сікорскі прабачэньні прыняў, піша Polish News.

У сьнежні 2022 году суд абавязаў Качыньскага выплаціць Сікорскаму больш за 162 тысячы даляраў за тое, што ён у 2016 годзе назваў таго «дыпляматычным здраднікам». Абраза прагучала ў кантэксьце авіякатастрофы пад Смаленскам у 2010 годзе, у якой загінуў прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі — брат-блізьнюк Яраслава Качыньскага — і яшчэ 95 чалавек.

Пасьля рашэньня суду Качыньскі сказаў, што для аплаты штрафу яму давядзецца прадаць дом. У адказ Сікорскі заявіў, што «пакараньні за паклёп павінны быць суровымі, але не спусташальнымі». Ён прапанаваў Качыньскаму ахвяраваць узброеным сілам Украіны 11,5 тысячы даляраў — і тады ён адмовіцца ад патрабаваньня кампэнсацыі.

Даючы справаздачу аб пераводзе грошай, Качыньскі напісаў, што робіць гэта з задавальненьнем. Сікорскі адказаў, што прыняў яго прабачэньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG