Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонімскі журналіст і літаратуразнавец Сяргей Чыгрын выйшаў на волю пасьля 22 сутак арышту


Сяргей Чыгрын
Сяргей Чыгрын

Журналіста, краязнаўцу і пісьменьніка Сяргея Чыгрына затрымалі 16 сьнежня, суд Слонімскага раёна прызначыў яму 7 сутак — інкрымінавалі перапосты з «экстрэмісцкіх рэсурсаў», хоць калегі зьвязвалі яго арышт з ранейшай працай у недзяржаўных мэдыя.

23 сьнежня літаратара не выпусьцілі на волю, прысудзіўшы яшчэ 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Цяпер Сяргей на волі, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Сяргей Чыгрын працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага драматычнага тэатру. 19 сьнежня стала вядома, што кіраўніцтва тэатру ўжо прыняло рашэньне звольніць Чыгрына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG