Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стоўпцах адкрылі помнік Якубу Коласу


Скульптары, якія працавалі над стварэньнем помніка, — Сяргей Логвін, Іван Міско, Уладзімер Піпін. Яго адкрыцьцё прымеркавалі да 140-годзьдзя Коласа.

Як паведамляе reform.by, згаданыя скульптары выйгралі конкурс, у якім удзельнічалі 15 праектаў. Неабходнай умовай для скульптуры ставілася «адпаведнасьць найлепшым традыцыям клясычнага і беларускага манумэнтальнага мастацтва».

Якуб Колас нарадзіўся 3 лістапада 1882 году ў засьценку Акінчыцы. Цяпер месца яго нараджэньня ў межах Стоўпцаў. Помнік паставілі на вуліцы Цэнтральнай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG