Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы «Вясны» прызналі палітзьняволенымі яшчэ 20 чалавек


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі 1375 чалавек знаходзяцца за кратамі з прычыны палітычнага перасьледу. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы гавораць пра большую колькасьць палітвязьняў.

Праваабаронцы «Вясны» прызналі палітзьняволенымі яшчэ 20 чалавек, якіх арыштавалі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), судзьдзяў і зьнявагу дзяржавы і дзяржаўных сымбаляў, а таксама іншыя формы рэалізацыі свабоды выказваньня думак.

Так, статус палітвязьня сёньня атрымалі:

  • Дзяніс Варозаў, Вячаслаў Панцюшэнка, Вольга Церах, Уладзімер Лавор, Кацярына Зарэцкая — узятыя пад варту за вывешваньне ўкраінскіх і беларускіх нацыянальных сьцягоў па арт. 339 Крымінальнага кодэксу;
  • Антон Якавук — узяты пад варту за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК;
  • Вольга Шэўчык — узята пад варту за выказваньні і ўдзел у мірных пратэстах па арт. 342 ч. 1, 369, 389, 391 КК;
  • Павал Клапаток асуджаны на 3 гады калёніі за абразу Лукашэнкі і паклёп на яго, а таксама разьмяшчэньне лічбавай выявы з спалучэньнем чырвонага фону і свастыкі зялёнага колеру з арнамэнтам.
  • Аляксандар Ваўчок — асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў калёніі за паклёп і абразу Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367 і ч. 1 арт. 368 КК);
  • Валянцін Шумік — асуджаны на 2 гады «хіміі» па арт. 370 КК;
  • Максім Куроўскі — асуджаны па ч.1 арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі на 2 гады калёніі;
  • Аляксандар Смолка — асуджаны паводле арт. 341 і арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі і пратэставыя надпісы на 1 год і 6 месяцаў «хіміі»;
  • Павал Целешаў — асуджаны па арт. 370 КК за зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў (сарваў і пашкодзіў дзяржаўны сьцяг) на 2 гады «хіміі»;
  • Аляксандар Жалязоўскі асуджаны па арт. 369 КК за абразу службовай асобы на 3 гады «хіміі»;
  • Кацярына Батура асуджана па арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі на адзін год і 6 месяцаў «хіміі»;
  • Эдуард Ісаеў асуджаны па арт. 367 і 368 КК за паклёп на А. Лукашэнку і абразу Лукашэнкі на 3 гады і 6 месяцаў калёніі;
  • Аляксандар Бакуновіч асуджаны па арт. 370 КК за зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў (сарваў дзяржаўны сьцяг) на 2 гады «хіміі»;
  • Аляксандар Гладкіх асуджаны па арт. 369 КК за абразу службовай асобы на 1 год і 6 месяцаў «хіміі»;
  • Вера Мусіенка асуджана па арт. 369 КК за абразу службовай асобы на 1 год калёніі агульнага рэжыму;
  • Аляксандар Анташкевіч асуджаны па арт. 369 КК за абразу службовай асобы на 2 гады «хіміі».

Што такое «хімія» і «хатняя хімія»

«Хімія» — адбыцьцё пакараньня абмежаваньнем волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Выраз зьявіўся ў СССР у пасьляваенныя часы, калі працу асуджаных пачалі актыўна выкарыстоўваць на будоўлях і шкодных вытворчасьцях (у тым ліку на хімічных прадпрыемствах). У Беларусі 29 папраўчых установаў адкрытага тыпу, або «хіміяў».

Праз пакараньне «хіміяй» прайшоў шмат хто зь беларускіх апазыцыянэраў.

«Да мяне маглі прыяжджаць наведнікі, мы сустракаліся і размаўлялі ў дворыку спэцкамэндатуры. Карыстаўся мабільным тэлефонам, даходзілі лісты, я пісаў з „хіміі“ нататкі... Некалькі разоў дазвалялі зьезьдзіць да бацькоў», — згадваў Павал Севярынец пра сваю «хімію» ў Пружанскім раёне, дзе працаваў на складзе мясцовай гаспадаркі.

«Хіміяй» часта заканчваюцца адседкі вязьняў, якія былі асуджаныя на вялікія тэрміны зьняволеньня, але праз добрыя паводзіны заслужылі палёгку.

Пакараньне «абмежаваньнем волі» магчыма адбыць і на так званай «хатняй хіміі» — калі ў прысудзе выкарыстоўваецца фармулёўка «без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу». Фактычна гэта сумесь «хіміі», якая прадугледжвае абавязковую прымусовую працу, і адбыцьця пакараньня з адтэрміноўкай, калі асуджаны знаходзіцца дома, але пад рэгулярным пільным кантролем міліцыі.

10 відаў няволі: гід па беларускіх турмах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG