Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Запарожжы знайшлі павешаным начальніка паліцыі прарасейскай адміністрацыі


Запарожжа пасьля расесйкага ракетнага ўдану 25 траўня 2022
Запарожжа пасьля расесйкага ракетнага ўдану 25 траўня 2022

У Міхайлаўцы Запароскай вобласьці Ўкраіны знойдзены мёртвым кіраўнік паліцыі Андрэй Рыжкоў. Пра гэта паведамляе «Укрінфарм» са спасылкай на Запароскую абласную ваенную адміністрацыю.

Міхайлаўка цяпер знаходзіцца пад кантролем расейскіх войскаў, Рыжкоў узначаліў мясцовую паліцыю пасьля фармаваньня ў населеным пункце прарасейскай адміністрацыі. Ён знойдзены павешаным, невядома, ці была яго сьмерць гвалтоўнай альбо гаворка ідзе пра самагубства.

Рыжкоў служыў ва ўкраінскіх памежных частках, пасьля сыходу ў адстаўку заснаваў грамадзкую арганізацыю «Памежнікі Міхайлаўшчыны». Паводле інфармацыі ўкраінскіх СМІ, ён сам зьвярнуўся да прарасейскай адміністрацыі і прапанаваў сябе ў якасьці «начальніка паліцыі».

  • Раней неаднаразова паведамлялася аб сьмярцях супрацоўнікаў прарасейскіх адміністрацый на ўкраінскіх тэрыторыях, узятых пад кантроль расейскімі войскамі. 24 жніўня ў выніку падрыву аўтамабіля загінуў кіраўнік прарасейскай адміністрацыі Міхайлаўкі Іван Сушко. 26 жніўня ў Бярдзянску быў узарваны аўтамабіль намесьніка начальніка гарадзкога ДАІ Аляксандра Калесьнікава, ён памёр у шпіталі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG