Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наша Ніва»: Былому сьледчаму з Пружаны пагражае да 4 гадоў калёніі за крытыку ГУБАЗіКу, вайны ва Ўкраіне і Лукашэнкі


Сьледчы каміэт Беларусі
Сьледчы каміэт Беларусі

Былы сілавік рэзка выказваўся пра ГУБАЗіК, вайну ва Ўкраіне і Лукашэнку. Цяпер яго затрымалі.

Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

Максіму Куроўскаму 40 гадоў, скончыў мясцовую школу, пасьля Акадэмію МУС. Працаваў опэрупаўнаважаным групы наркакантролю і процідзеяньня гандлю людзьмі Пружанскага РАУС.

Затым — сьледчы Пружанскага райаддзелу Сьледчага камітэту. Звольніўся ў 2020 годзе.

Куроўскі жанаты, мае дзьвюх малых дачок. Жонка працавала настаўніцай пачатковых клясаў.

Куроўскага затрымалі некалькі дзён таму. Акрамя яго, вядома мінімум пра траіх затрыманых з Пружаны.

Як вынікае з паведамленьняў сілавікоў, прэтэнзіі ўзьніклі да камэнтароў, якія былы сьледчы пакідаў у тэлеграм-чатах. Гэтыя камэнтары ён пісаў на беларускай мове.

Скрыншоты паведамленьняў выклаў канал, зьвязаны зь сілавікамі.

На відэа, якое апублікаваў берасьцейскі ГУБАЗіК, Максім Куроўскі кажа, што яго падазраюць у напісаньні камэнтароў, якія абражаюць Лукашэнку. Гэта артыкул 368 КК, пакараньне па якім — ад штрафу да 4 гадоў калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG