Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі былога пракурора, які ініцыяваў сьледзтва па зьбіцьці сілавікамі байкераў, унесьлі ў «сьпіс тэрарыстаў»


Яўген Бабак
Яўген Бабак

КДБ зноў папоўніў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці». Цяпер у ім два новыя прозьвішчы, у тым ліку экс-памочніка пракурора Яўгена Бабака.

На сайце КДБ зьявілася абноўленая вэрсія сьпісу, датаваная 27 ліпеня (папярэднія зьмены ўносіліся 21 ліпеня). Туды ўнесьлі:

  • 31-гадовага экс-памочніка пракурора Яўгена Бабака. Адзначаецца, што ў дачыненьні да яго набыў законную моц прысуд паводле арт. 130 КК, але на самой справе 11 сакавіка палітвязьня пакаралі паводле двух артыкулаў: ч. 1 арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або варожасьці); арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, актыўны ўдзел у іх). Яму прысудзілі 4 гады калёніі агульнага рэжыму.
  • 35-гадовага Станіслава Кузьміцкага. Абвінавачваецца паводле арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці), арт. 293 (масавыя беспарадкі) КК; арт. 290-4 (стварэньне арганізацыі для ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай дзейнасьці або ўдзел у ёй) і арт. 361 (заклікі да санкцый) КК Беларусі.

Такім чынам, у «тэрарыстычным сьпісе» ўжо 149 беларусаў.

Бабак у жніўні 2020 года ініцыяваў праверку людзей у форме ДАІ, якія зьбівалі байкераў ноччу 11 жніўня. Праверка ні да чаго не прывяла, а сам Бабак звольніўся.

Яго затрымалі ў чэрвені 2021 года і пазней абвінавацілі паводле арт. 342 (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальваньне варожасьці). 12 мая экс-пракурору прысудзілі чатыры гады калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG