Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Сьвятланы Алексіевіч


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Падзеі 31 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

31 траўня 1948 году нарадзілася Сьвятлана Алексіевіч, беларуская пісьменьніца і ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 2015 год. Алексіевіч — аўтарка кніг «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд» і іншых.

Алексіевіч: 70 цытатаў пра сябе, пра чалавека і пра час

Таксама ў гэты дзень

1792 — самараспусьціўся Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай. Найвышэйшым дасягненьнем Сойму лічыцца прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня.

1859 — у Лёндане запусьцілі гадзіньнік на вежы Біг-Бэн.

Парлямэнт, Біг-Бэн і Вэстмінтэрскі мост, Лёндан
Парлямэнт, Біг-Бэн і Вэстмінтэрскі мост, Лёндан

1863 — царскія карнікі арыштавалі Аляксандра Аскерку, аднаго зь лідэраў антырасейскага паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1997 Леанід Кучма і Барыс Ельцын падпісалі Дамову аб сяброўстве, супрацоўніцтве і партнэрстве паміж Украінай і Расейскай Фэдэрацыяй.

Леанід Кучма і Барыс Ельцын, 1997
Леанід Кучма і Барыс Ельцын, 1997

У гэты дзень нарадзіліся

1556 Юры Радзівіл, царкоўны й дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай.

1640 Міхал Вішнявецкі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі ад 1669 да 1673.

1651 Элеанора Марыя Юзэфа Габсбург, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, пасьля княгіня лятарынская.

1809 Франц Ёзэф Гайдн, аўстрыйскі кампазытар.

1930 Клінт Іствуд, амэрыканскі кінаактор і рэжысэр.

Клінт Іствуд
Клінт Іствуд

У памяці

1800 Міхал Казімер Агінскі, вялікі гетман літоўскі, мэцэнат і кампазытар. Агінскі быў кандыдатам на трон Рэчы Паспалітай, змагаўся з расейскім захопам беларускіх земляў. Ягонае войска пацярпела паразу ад арміі Суворава ў вядомай бітве пад Сталавічамі. З ініцыятывы і на сродкі Міхала Казімера пабудаваны Агінскі канал.

1937 Ян Гамарнік, савецкі военачальнік, дзяржаўны і партыйны дзяяч.

1979 Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзяяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG