Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбская праваслаўная царква прызнала аўтакефалію Македонскай праваслаўнай царквы


Сумесная літургія Македонскай і Сэрбскай праваслаўных цэрокваў. Скоп’е, 24 траўня 2022
Сумесная літургія Македонскай і Сэрбскай праваслаўных цэрокваў. Скоп’е, 24 траўня 2022

Кіраўнік Сэрбскай праваслаўнай царквы Парфірый правёў у Скоп’і сумесную літургію з МПЦ, прызнаўшы аўтакефалію Македонскай праваслаўнай царквы. Абвяшчэньне рашэньня вернікі ў храме і вакол яго сустрэлі аплядысмэнтамі.

У сваёй прамове Парфірый сказаў, што цяпер сыноды дзьвюх цэркваў завяршаюць афармленьне юрыдычных дакумэнтаў, пасьля чаго будзе падрыхтаваны афіцыйны акт, а ўсе астатнія праваслаўныя памесныя цэрквы будуць апавешчаныя ў адпаведнасьці з кананічным парадкам.

Сэрбскі патрыярх разьлічвае, што ўсе памесныя цэрквы прымуць аўтакефальны статус Македонскай праваслаўнай царквы — Охрыдзкай архіепіскапіі.

Кіраўнік МПЦ Стэфан падзякаваў членам Сьвяшчэннага Архірэйскага Сыноду СПЦ за прызнаньне аўтакефаліі МПЦ.

Рашэньне аб кананічным адзінстве азначае вяртаньне МПЦ да яе статусу ў 1959 годзе, які прызнаваў максымальную аўтаномію ў складзе Сэрбскай праваслаўнай царквы.

Македонская праваслаўная царква ў аднабаковым парадку абвясьціла сваю аўтакефалію ў 1967 годзе, але тады не атрымала згоды СПЦ, якая лічыла яе сьвятароў «адступнікамі».

Першае зьмяненьне статусу МПЦ адбылося 9 траўня сёлета, калі Сьвяты Сынод Канстанцінопальскага Патрыярхату абвясьціў аб прызнаньні Македонскай праваслаўнай царквы, яе герархіі і вернікаў і ўстанавіў зь ёй эўхарыстычныя зносіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG