Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дваццаць трэці дзень расейскага нападу на Ўкраіну


Марыюпаль, 17 сакавіка 2022.
Марыюпаль, 17 сакавіка 2022.

Падзеі і даты 18 сакавіка

Сёньня дваццаць трэці дзень расейскага нападу на Ўкраіну. Тут падсумаваньне падзеяў за 17 сакавіка:

Дзень у гісторыі

1595Жыгімонт Ваза надаў Наваградку герб.

Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Ваза
Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Ваза

1921 — паміж РСФСР і Польшчай была падпісаная Рыская дамова, згодна зь якой заходнія землі Беларусі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР. Тэрыторыю БССР на той час складалі 6 паветаў Менскай губэрні.

Якуб Колас пра гэта пісаў:

Нас падзялілі — хто? Чужаніцы,
Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К д’яблу граніцы!..
Нашы тут гоні, бары!

Малавядомыя факты пра падпісаньне Рыскага міру — у выпуску праекту «Як малявалі межы Беларусі».

Асэнсаваньне падзеі — у «Календары Бахарэвіча»:

2006 — абанэнты апэратара Velcom у Беларусі атрымалі смс-паведамленьні з папярэджаньнем не хадзіць на Плошчу, бо там рыхтуецца праліцьцё крыві і правакацыі.

У гэты дзень нарадзіліся

1858 Рудольф Дызэль, нямецкі інжынэр і вынаходнік, стваральнік дызэльнага рухавіка.

1894 Альбін Стаповіч, беларускі грамадзка-палітычны і рэлігійны (каталіцкі) дзяяч.

1928Юры Станкевіч, дзяяч беларускай эміграцыі, сябра Рады БНР.

Юрась Станкевіч на адкрыцьці "Беларускай клюбоўні" у Празе, сакавік 2013.
Юрась Станкевіч на адкрыцьці "Беларускай клюбоўні" у Празе, сакавік 2013.

1932Эрнэст Сабіла, беларускі пратэстанцкі рэлігійны і грамадзкі дзяяч, дысыдэнт.

Эрнст Сабіла, 2012 год
Эрнст Сабіла, 2012 год

1962Стэфан Эрыксан, швэдзкі дыплямат, былы пасол Швэцыі ў Беларусі.

Стэфан Эрыксан у Менску. Фота Аляксандра Карповіча
Стэфан Эрыксан у Менску. Фота Аляксандра Карповіча

У памяці

1758 — памёр Тамаш Жаброўскі, каталіцкі дзяяч, матэматык і архітэктар.

1980 — памёр Эрых Фром, нямецка-амэрыканскі філёзаф, сацыяльны псыхоляг і псыхааналітык.

2010 — памёр Аляксандар Кулакоўскі, беларускі праваслаўны сьвятар у Аўстраліі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG