Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомыя беларусы пра вайну: «Які сорам, які жах... Як мы да такога дажыліся?»


Пажарныя на ліквідацыі пажару ў будынку пасьля выбуху ў горадзе Чугуеў на ўсходзе Ўкраіны 24 лютага 2022 году, калі расейскія Ўзброеныя сілы спрабуюць уварвацца ва Ўкраіну зь некалькіх бакоў, выкарыстоўваючы ракетныя сыстэмы і верталёты. Фота AFP
Пажарныя на ліквідацыі пажару ў будынку пасьля выбуху ў горадзе Чугуеў на ўсходзе Ўкраіны 24 лютага 2022 году, калі расейскія Ўзброеныя сілы спрабуюць уварвацца ва Ўкраіну зь некалькіх бакоў, выкарыстоўваючы ракетныя сыстэмы і верталёты. Фота AFP

Вядомыя беларусы выказваюць у сацыяльных сетках свае адносіны да агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Вось толькі некаторыя думкі.

Наста Кудасава, паэтка: «Божа, які сорам, які жах... Як мы да такога дажыліся? Спадзяюся, гэта ўрэшце стане сапраўдным канцом імпэрыі. І яна лопне, як Глінька ненажэрны ад уласнага абжорства. І мы ўсе зажывём у новым сьвеце. Абы толькі застацца жывымі».

Павал Вусаў, палітоляг: «Пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне Беларусі як незалежнай дзяржавы па факце не існуе».

Вольга Бабкова, гісторык, пісьменьніца: «Будзь пракляты, Пуцін і твае рабы!»

Валер Варанецкі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў: «Божа, захоўвай Беларусь і беларускі народ! Нашы сэрцы і нашы малітвы — з украінскім і расейскім народамі. Мы ўсё жадаем жыць у міры!».

Кацярына Ваданосава, беларуская сьпявачка, якая жыве ў Кіеве:

«...Я люблю любіць. Але калі трэба, то ненавідзець я таксама ўмею. Я ненавіджу вайну. І ненавіджу гэтых... абмылкаў, якія думаюць, што яны ўладары сьвету і спрабуюць распараджацца чалавечымі жыцьцямі. Гэтыя ... могуць саджаць людзей у турмы, катаваць, прыдумляць, куды на гэты раз кінуць бомбы, і нават адпраўляць людзей на сьмерць, але годнасьць, гонар, прагу да жыцьця ды ўменьне верыць у сьвятло яны забраць ня могуць».

Пятро Садоўскі, былы дэпутат Апазыцыі БНФ у ВС-12, першы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне: «Пакуль што геапалітычную паразу замуціў сабе Пуцін. Няважна, як Кітай ды не далучаны да блёкаў Трэці сьвет прагаласуюць на Радзе Бясьпекі ААН, якая ідзе сёньня... Пачынаючы з панядзелка, працэнт датэрміновага галасаваньня даходзіў па абласьцях да 8 %. Сёньня чакаўся „прарыў“ да 15-20%. Ці ўсё ж людзі ацьверазеюць і, можа, у чыгуннай гладка зачасанай галаве Карпенкі, пераемніка Ярмошынай, зашавеляцца сумневы?».

Ганна Севярынец, пісьменьніца: «Усё, вайна. Расея напала на Ўкраіну. Тата, як добра, што ты гэтага ня бачыш».

Напад Расеі на Ўкраіну

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG