Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Янкі Філістовіча


Янка Філістовіч
Янка Філістовіч

Падзеі 14 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дата дня

14 студзеня 1939 году нарадзіўся Янка Філістовіч, удзельнік антысавецкага падпольнага руху.

«У 1951 годзе Філістовіч на парашуце дэсантаваўся на родную зямлю і стварыў партызанскую групу, мэтаю змаганьня якой была вольная эўрапейская Беларусь. Праз год, калі Янка будзе выходзіць з акружэньня, школьны сябар падсыпле яму ў гарбату снатворнага... У 1953-м Філістовіча прысудзяць да расстрэлу.

Ён загінуў ва ўзросьце Каліноўскага, зь якім Янку часта параўноўвалі... Сьледчы Рыгор Трапш, які вёў справу Філістовіча, праз сорак гадоў засьведчыў, што Янка не ўчыняў тэрарыстычных актаў і не дазволіў людзям з сваёй групы ніводнага рабунку і забойства. Паводле Трапша, на ягоным падсьледным не было крыві і за часамі вайны.

Калі краіна здабыла незалежнасьць, у друку гучалі прапановы ўлучыць імя Філістовіча ў сьпіс ста найвыдатнейшых асобаў Беларусі за ўсе дзесяць вякоў яе гісторыі. Але артыкул пра яго ня ўключаны ў гістарычную энцыкляпэдыю».

Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с. 244-245.

Гэты дзень у гісторыі

1927 — паліцыя Польшчы арыштавала лідэраў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Сярод іх быў і беларускі мовазнаўца Браніслаў Тарашкевіч.

Браніслаў Тарашкевіч і яго «Беларуская граматыка для школ»
Браніслаў Тарашкевіч і яго «Беларуская граматыка для школ»

1962 — пачалася эксплюатацыя нафтаправоду «Дружба».

1989 — у Вільні на II Вальным сойме беларускіх суполак заснаваная Канфэдэрацыя беларускіх моладзевых суполак.

1995 — у Нясьвіжы адкрыўся гістарычна-краязнаўчы музэй.

2011 — падчас Язьмінавай рэвалюцыі ў Тунісе кіраўнік дзяржавы Зін аль-Абідзіна Бэн Алі пакінуў пасаду прэзыдэнта.

У гэты дзень нарадзіліся

1891 — Восіп Мандэльштам, расейскі паэт.

Восіп Мандэльштам
Восіп Мандэльштам

1893 — Канстанцыя Буйло, паэтка.

Канстанцыя Буйло
Канстанцыя Буйло

1916 — Уладзіслаў Чарняўскі, каталіцкі сьвятар, перакладчык Бібліі і катэхізісу на беларускую мову.

Уладзіслаў Чарняўскі
Уладзіслаў Чарняўскі

1920 — Мікола Аўрамчык, паэт.

Мікола Аўрамчык
Мікола Аўрамчык

1939 — Васіль Шаранговіч, мастак, майстар кніжнай і станковай графікі.

Васіль Шаранговіч, 1970
Васіль Шаранговіч, 1970

1942 — Вера Вярба, беларуская паэтка і перакладчыца.

Вера Вярба
Вера Вярба

У памяці

1898 — Льюіс Кэрал, брытанскі пісьменьнік, аўтар «Алісы ў Краіне цудаў».

Льюіс Кэрал
Льюіс Кэрал

2005 — Браніслаў Плотнікаў, беларускі мовазнаўца.

2015 — Мікалай Тарасюк, беларускі разьбяр.

2021 — Леанід Шчамялёў, беларускі мастак.

Леанід Шчамялёў у майстэрні, 1983
Леанід Шчамялёў у майстэрні, 1983

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG