Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бурмістрам Бэрліну ўпершыню ў гісторыі стала жанчына


Францыска Гіфай
Францыска Гіфай

Раней Францыска Гіфай узначальвала міністэрства ў справах сям’і.

Пасьля прывядзеньня да прысягі Гіфай прызначыла 10 сэнатараў — сяброў ураду фэдэральнай зямлі Бэрлін. У сэнат увайшлі сем жанчын. Гэта больш, чым калі-небудзь раней.

Францыска Гіфай належыць да сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны. Папярэднік і аднапартыец новай бурмістаркі Міхаэль Мюлер узначальваў Бэрлін сем гадоў. На выбарах, якія прайшлі ў верасьні, яго абралі дэпутатам Бундэстагу.

У 2020 годзе Гіфай абвінавачвалі ў плягіяце пры напісаньні дысэртацыі. З прычыны скандалу яна адмовілася ад ступені, а ў траўні пайшла ў адстаўку з пасады міністаркі ў справах сям’і. Нягледзячы на гэта, сацыял-дэмакратычная партыя перамагла на выбарах у Бэрліне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG