Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 200 гадоў з дня народзінаў Дастаеўскага, год таму — зьбіцьцё Рамана Бандарэнкі


Раман Бандарэнка
Раман Бандарэнка

Падзеі 11 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1917 — у Віцебску выйшаў першы нумар газэты «Известия военно-революционного комитета г. Витебска» (пераемніцай стала газэта «Віцебскі рабочы»).

1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Польшчы.

1918 — скончылася Першая сусьветная вайна.

1923 — Прэзыдыюм Рады БНР пераехаў з Коўна ў Прагу

1975 — Ангола атрымала незалежнасьць ад Партугаліі.

1992 — Рэспубліка Беларусь усталявала дыпляматычныя зносіны з Ватыканам.

1999 — з Аршанскай калёніі выйшаў на свабоду двойчы герой сацыялістычнай працы Васіль Старавойтаў.

2004 — Літва першай з краінаў Эўразьвязу ратыфікавала статутную дамову ЭЗ.

Год таму ў гэты дзень

  • Раман Бандарэнка на «плошчы Перамен» быў выкрадзены і зьбіты невядомымі людзьмі, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі. У шпіталь Раман быў дастаўлены з РУУС Цэнтральнага раёну Менску з ацёкам галаўнога мозгу і шматлікімі траўмамі і назаўтра памёр.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу на Аляксея Лявончыка і патлумачыў, чаму заблякаваў сродкі BY_help.
  • Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію тэлеканалу «Дождь» заявіла пра неабходнасьць зьмяніць тактыку пратэстаў у Беларусі — «не падстаўляць людзей».
  • Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва апублікавала два сцэнары транзыту ўлады ў Беларусі.
  • «Міс Беларусь — 2008», былую прэсавую сакратарку берасьцейскага «Дынама» Вольгу Хіжынкову асудзілі на 12 дзён арышту за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве».
  • Васкрасенскі стварыў пляцоўку, якая, на яго думку, будзе «апэратарам нацыянальнага дыялёгу ад апазыцыі».
  • У Беларусі зноў звыш 1000 новых выпадкаў COVID-19 за дзень.

У гэты дзень нарадзіліся

1821Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік, продкі якога паходзяць зь Беларусі.

Фёдар Дастаеўскі, 1861 год
Фёдар Дастаеўскі, 1861 год

1903 Аляксандар Ільінскі, беларускі актор, народны артыст Беларусі.

1909 Георгі Заборскі, беларускі архітэктар, аўтар будынкаў Музэю Якуба Коласа і зруйнаванага нядаўна Музэю Вялікай Айчыннай вайны.

1928 Алесь Белакоз, беларускі настаўнік, краязнаўца, музэязнаўца.

1929Леанід Сушчэня, беларускі вучоны заоляг і біёляг.

У памяці

1855 Сёрэн К’еркегор, дацкі філёзаф і тэоляг, родапачынальнік экзістэнцыялізму.

1975 Пётар Савачкін, беларускі гісторык.

2004Ясір Арафат, кіраўнік Палестынскай аўтаноміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG