Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Схаваўся ў трэйлеры зь зяленівам: СМІ даведаліся падрабязнасьці прыезду Саакашвілі ў Грузію


Міхаіла Саакашвілі затрымалі ў Тбілісі
Міхаіла Саакашвілі затрымалі ў Тбілісі

Міхаіл Саакашвілі перасек грузінскую мяжу, схаваўшыся ў вэнтыляцыйнай кабіне трэйлера. Пра гэта паведамляе грузінскае выданьне CNews са спасылкай на свае крыніцы.

Выданьне называе ўладальніка кватэры, дзе быў арыштаваны экс-прэзыдэнт: яго завуць Эльгуя Цомая. Ён таксама быў кіроўцам трэйлера, на якім Саакашвілі вярнуўся дадому.

Як паведамляе грузінская газэта, трэйлер са сьвежым зяленівам перасек грузінскую мяжу ў Поці. Такім чынам, можна меркаваць, што грузавік прыбыў у порт на пароме з Украіны. Увесь гэты шлях Саакашвілі правёў у вэнтыляцыйнай кабіне машыны.

З Поці Цомая адвёз Саакашвілі ў Батумі на асабістым аўтамабілі. У сваю чаргу, відэа прыезду Саакашвілі ў Грузію былі зьнятыя ўвечары 30 верасьня і выкладзеныя ў інтэрнэт пасьля яго прыбыцьця ў Тбілісі.

Паводле грузінскіх журналістаў, нават бліжэйшыя паплечнікі Саакашвілі ня ведалі падрабязнасьцяў яго вяртаньня.

Саакашвілі быў затрыманы ў Тбілісі 1 кастрычніка, аднак афіцыйна яму яшчэ ня выстаўлена абвінавачаньне ў парушэньні мяжы.

Ён прыбыў напярэдадні мясцовых выбараў, на якіх перамагла кіроўная партыя «Грузінская мара» — 46,56% галасоў. Другое месца заняла апазыцыйная партыя «Адзіны нацыянальны рух» саюзьнікаў Міхаіла Саакашвілі — 30,7%.

Вынік выбараў цалкам прымальны для цяперашняй улады. Згодна з раней дасягнутым пагадненьнем паміж урадам і апазыцыяй пры пасярэдніцтве ЭЗ, толькі калі б рэйтынг на мясцовых выбарах апусьціўся ніжэй за 43%, урад мог бы пагадзіцца на правядзеньне датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.

Паліцыя апублікавала відэа затрыманага Саакашвілі. Ён абвясьціў сябе палітвязьнем і пачаў галадоўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG