Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны Міхэіл Саакашвілі абвясьціў галадоўку


Міхэіл Саакашвілі пасьля затрыманьня
Міхэіл Саакашвілі пасьля затрыманьня

Пра гэта паведаміла грузінская амбудсмэнка Ніно Ломджарыя. Таксама стала вядома, што Саакашвілі патрабуе сустрэчы з украінскім консулам у Грузіі.

Былога прэзыдэнта Грузіі арыштавалі сёньня пасьля таго, як ён вярнуўся на радзіму. Супраць Саакашвілі ў Грузіі вынесеныя прысуды па крымінальных справах.

Тым часам грузінская пракуратура паведамляе, што ўкраінскае грамадзянства не перашкодзіць Саакашвілі адбываць тэрмін у Грузіі. Пытаньне аб экстрадыцыі ва Ўкраіну, як паведамляе ведамства, не разглядаецца.

Пра затрыманьне Саакашвілі паведаміў раней сёньня прэм'ер-міністар Грузіі Іраклі Гарыбашвілі.

«У нашых праваахоўных структураў загадзя была інфармацыя пра яго перамяшчэньні — ад Украіны да Грузіі», — сказаў прэм’ер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG