Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшаўскі Тэатральны інстытут абвясьціў набор для пацярпелых беларусаў


Тэатральны інстытут імя Зьбігнева Рашэўскага распачаў праграму падтрымкі прадстаўнікоў тэатральных прафэсіяў у Беларусі

Пра гэта паведамляе выданьне reform.by са спасылкай на сайт польскай навучальнай установы. Набор у арт-рэзыдэнцыю абвешчаны для беларускіх артыстаў і супрацоўнікаў тэатраў, якія пацярпелі ад наступстваў беларускага палітычнага крызісу.

Для ўдзелу запрашаюцца беларускія акторы, рэжысэры, драматургі, дэкаратары, спэцыялісты па сьвятле і гуку, тэатральныя мэнэджары і іншыя прадстаўнікі тэатральных прафэсіяў.

Падаць заяўку змогуць людзі зь беларускім грамадзянствам ці статусам рэзыдэнта Беларусі, чыё прафэсійнае становішча за апошні год значна пагоршылася праз палітычны крызіс у Беларусі. Праграма не прадугледжвае ўзроставых абмежаваньняў для тых, хто паступае.

Тэрмін пражываньня ў рэзыдэнцыі можа складаць ад аднаго да трох месяцаў. На працягу гэтага пэрыяду ўдзельнікі знаходзяцца пад апекай прымаючай арганізацыі. Арганізатар пакрывае выдаткі на праезд ад месца жыхарства і на пражываньне.

Праграма падтрымкі была запушчана па выніках сустрэчаў Паўла Латушкі і каманды Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва (НАК) у Міністэрстве культуры Польшчы і хадайніцтваў аб аказаньні дапамогі беларускім дзеячам, паведамляе прэсавая служба НАК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG