Таксама заслужаным артыстам стаў сьпяваў Руслан Аляхно, які зьняўся ў кліпе «Любимую не отдают», — адзначыў Reform.by.
Вольга Няфёдава засталася ў Купалаўскім тэатры пасьля таго, як летась у жніўні зь яго сышлі больш за 60 чалавек. У лютым на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам яна асудзіла сваіх калег і расчулілася выхадам Лукашэнкі з аўтаматам падчас пратэстаў 23 жніўня 2020 году.
Сёлета 1 чэрвеня Вольга Няфёдава стала мастацкім кіраўніком Купалаўскага тэатру.
Улетку 2020 году, калі Купалаўскі сьвяткаваў 100-годзьдзе, тэатар пакінулі шматлікія акторы. Няфёдава тады асудзіла тых, хто звольніўся, а потым паказвала новае прачытаньне «Паўлінкі» Лукашэнку, які прыехаў у тэатар.
У жніўні купалаўцы публічна асудзілі самавольства і гвалт сілавікоў супраць мірных дэманстрантаў, пасьля чаго быў звольнены дырэктар тэатру Павал Латушка. На знак салідарнасьці зь ім з Купалаўскага сышлі амаль усе акторы, рэжысэры, рэдактары, адміністратары, музыканты аркестру, кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі, мастацкі кіраўнік Мікалай Пінігін — больш за 60 чалавек. З старой трупы засталося каля дзесяці актораў, на вакантныя месцы пачалі набіраць студэнтаў.
Латушка зьехаў за мяжу і ўтварыў «Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва». Ён заклікае Лукашэнку да адстаўкі, а чыноўнікаў — да «непадпарадкаваньня незаконным патрабаваньням узурпатара».
Акторы, якія пакінулі тэатар, стварылі незалежную групу «Купалаўцы» і запусьцілі канал на YouTube. На ім яны паказваюць свае пастаноўкі, чытаюць вершы і зьвяртаюцца да творчай супольнасьці Беларусі.