Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна зьнікненьня Ганчара і Красоўскага; год таму Латушку і Ляшчэню пазбавілі рангу пасла


Падзеі 16 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

16 верасьня 1999 году зьніклі бязь зьвестак беларускі палітык Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі. Пазьней на месцы, дзе, як мяркуецца, адбылося выкраданьне, былі знойдзеныя аскепкі шкла аўтамабіля і сьляды крыві.

16 верасьня адзначаецца Міжнародны дзень аховы азонавага слою. Гэты дзень быў заснаваны Генэральнай асамблеяй ААН у 1994 годзе.

Год таму ў гэты дзень

  • Галава Эўрапейскай камісіі Урсуля фон дэр Ляен заявіла, што ў Эўразьвязе падтрымліваюць беларускі народ і лічаць, што ён мае права самастойна вырашаць свой лёс, а ня быць проста «шахматнай фігурай»
  • Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што Аляксандар Лукашэнка павінен атрымаць гарантыі бясьпекі ў выпадку ягонай згоды на перадачу ўлады і арганізацыю новых выбараў.
  • Марыі Калесьнікавай выставілі абвінавачаньне паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаньнем СМІ і сеткі інтэрнэт»).
  • Паўла Латушку і Ігара Ляшчэню пазбавілі дыпляматычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла «ў сувязі з учынкамі, якія няславяць дзяржаўную (дыпляматычную) службу».

Дзень у гісторыі

1810 — Мэксыка абвясьціла незалежнасьць ад Гішпаніі.

1908 — заснаваная амэрыканская кампанія General Motors, якая была найбуйнейшым вытворцам аўтамабіляў на сьвеце да 2007 году, калі гэты тытул забрала ў яе японская Таёта.

1963 — узьнікла фэдэратыўная дзяржава Малайзія.

1982 — лібанскія хрысьціянскія фалянгісты ўчынілі разню ў лягерах палестынскіх уцекачоў Сабра і Шатыла ў Заходнім Бэйруце, дзе, паводле розных ацэнак, загінулі ад 700 да 3500 чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся

1859Браніслаў Эпімах-Шыпіла, дзяяч беларускага нацыянальнага руху.

Браніслаў Эпімах-Шыпіла
Браніслаў Эпімах-Шыпіла

1891Антон Баліцкі, дзяржаўны дзеяч, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Згадваючы палітыку беларусізацыі, што на дзяржаўным узроўні праводзілася ў 1920-я гады, мы часам забываем, што ў яе былі свае «бацькі», якія генэравалі ідэі, пісалі праграмы, распрацоўвалі сыстэмы й ажыцьцяўлялі іх выкананьне.

Адзін з гэтых людзей — Антон Бáліцкі.

Ён вучыўся ў Сьвіслацкай настаўніцкай сэмінарыі, што была спадкаеміцаю гімназіі, дзе некалі спасьцігаў навуку юны Кастусь Каліноўскі. Водгульле славы паўстанцкага правадыра натхняла маладыя душы зусім не на служэньне інтарэсам імпэрыі.

Мабілізаваны ў 1915-м у войска, Антон стаў удзельнікам Лютаўскай рэвалюцыі. Ён гуртаваў вайскоўцаў-суайчыньнікаў на Румынскім фронце, адчыняў для дзяцей уцекачоў беларускія школы ў Адэсе, камандаваў партызанскім аддзелам у Прыднястроўі.

Вярнуўшыся ўжо ў савецкую Беларусь, ён заняў пасаду намесьніка народнага камісара, а затым і наркама асьветы.

Гэта быў яго зорны час.

Баліцкі стварае сыстэму сярэдняй і вышэйшай адукацыі, куды пасьлядоўна ўводзіцца беларуская мова. Другі
найважнейшы клопат наркама — беларусізацыя культурна-асьветніцкіх установаў.

У выніку мэтанакіраванай палітыкі наркамату па-беларуску загаварылі дзясяткі тысяч выкладчыкаў, бібліятэкараў, клюбных работнікаў.

Відавочныя посьпехі беларусізацыі выклікалі вялiкую трывогу ў Маскве.

У ліку арыштаваных у 1930-м у справе Саюзу вызваленьня Беларусі непазьбежна апынуўся й Антон Баліцкі.

Ён атрымаў адзін з самых жорсткіх на той час прысудаў — дзесяць гадоў канцлягераў. У 1937-м адбыўся паўторны разгляд справы. Назаўтра аднаго з бацькоў беларусізацыі павялі на расстрэл.

Калі вы раптам трапіце ў наш, як цяпер часам скарачаюць, МінАд, запытайцеся ў чыноўнікаў, ці чулі яны пра аднаго зь першых міністраў асьветы Баліцкага. Незалежна ад адказу ўпэўнены: многім з тых " адукоўцаў" беларусізацыя с ьніцца хіба што ў страшных снах.


Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, стар.170-171

1909Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік. У 1931 скончыў Беларускі пэдагагічны тэхнікум, уваходзіў у літаратурнае аб’яднаньне «Узвышша». Пачаў публікаваць аповесьці і апавяданьні з 1927. У студзені 1933 арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі, сасланы ў Ірбіт (цяпер Краснаярскі край). Паўторна арыштаваны 5 кастрычніка 1937 і ў той самы дзень расстраляны. У 1974 выйшаў яго зборнік апавяданьняў і аповесьцяў «Ні госьць ні гаспадар».

1937Барыс Луцэнка, тэатральны рэжысэр

1937 Аляксандар Мядзьведзь, дужаньнік вольнага стылю, трохразовы алімпійскі чэмпіён.

1938 Віктар Дашук, беларускі кінарэжысэр-дакумэнталіст.

Віктар Дашук
Віктар Дашук

1946 Сяргей Законьнікаў, беларускі паэт і публіцыст.

Сяргей Законьнікаў
Сяргей Законьнікаў

У памяці

1744Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1940Сяргей Паўловіч, багаслоў і перакладчык.

1965 — у Берасьці трагічна загінуў Адам Трыпус, дзяяч БНР. Ён быў знойдзены на вуліцы ў выніку пабіцьця невядомымі пры нявысьветленых абставінах. У пасьведчаньні аб сьмерці прычынай сьмерці быў пазначаны «гіпэртанічны крыз».

1973Віктар Хара, чылійскі бард і настаўнік, забіты падчас перавароту Аўгуста Піначэта на стадыене «Чылі» ў Сант’яга, ператвораным у канцлягер.

2017 — Юлія Андрусышына, маці беларускага сьпевака і журналіста Багдана Андрусышына (Данчыка).

Данчык (Багдан Андрусішын) і ягоная маці Юлія на яе 85-годзьдзе, 19 чэрвеня 2017 году
Данчык (Багдан Андрусішын) і ягоная маці Юлія на яе 85-годзьдзе, 19 чэрвеня 2017 году

У 1989-м я паказваў ёй і яе сыну Багдану — ужо вельмі папулярнаму ў нас сьпеваку Данчыку — мой родны Полацак, калі яна ўпершыню пасьля Другой усясьветнай вайны прыехала ў Беларусь. Асабліва ўразіла спадарыню Юлію Спасаўская царква, збудаваная на замову сьвятой Эўфрасіньні.

Потым былі дранікі з душамі, хатняя вішнёўка, канцэрт у Багаяўленскім саборы, калі твар спадарыні Юлі і ўся яна сьвяціліся шчасьцем і гонарам за сына. І — раскоша чалавечых стасункаў з мудрай і сьветлай жанчынай. Здавалася, ведаў яе ня два дні, а — пасьля доўгіх і надзіва шчырых размоваў — цэлае жыцьцё.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, стар. 710-711

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG