Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У склад Вярхоўнага суду прызначылі судзьдзю, які шмат гадоў датычны да палітычнага перасьледу


Вярхоўны суд Беларусі
Вярхоўны суд Беларусі

Лукашэнка ўвёў у склад найвышэйшай судовай інстанцыі дзяржавы Паўла Каршуновіча.

Да гэтай пары Павал Каршуновіч узначальваў Менскі гарадзкі суд. Ён знаходзіўся на гэтай пасадзе 2,5 года, зь лютага 2019-га. Указ аб прызначэньні судзьдзі апублікаваў Нацыянальны прававы партал.

Павал Каршуновіч адмаўляў маці зьніклага палітыка Юрыя Захаранкі Ўльляне Захаранцы ў падачы пратэсту на судовыя пастановы аб прызнаньні яе сына памерлым. Таксама, працуючы ў Менскім гарадзкім судзе, ён адхіляў скаргі вядомых палітычных і грамадзкіх дзеячоў Уладзімера Някляева, Анатоля Лябедзькі, Леаніда Кулакова на рашэньні судоў ніжэйшага ўзроўню.

За шэраг прынятых рашэньняў Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар унёс Каршуновіча ў «Рэестар асобаў, якія маюць дачыненьне да палітычна матываванага перасьледу».

Менавіта Каршуновіч у сьнежні 2020 году рассылаў у раённыя суды загад працаваць па суботах, каб пасьпяваць асудзіць усіх затрыманых з адміністрацыйнымі пратаколамі.

Новыя пасады атрымалі і іншыя судзьдзі, якія спрычыніліся да палітычнага перасьледу грамадзян. У прыватнасьці, Вера Філонік, якая прысудзіла ад 4 да 5,5 года зьняволеньня адной з групаў у «карагоднай справе» ў Берасьці, перайшла на працу ў Берасьцейскі абласны суд. Натальля Качалава, якая адправіла на 2,5 і 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму дваіх жыхароў Жлобіна за ўдзел у пратэстах 9-10 жніўня, стала намесьніцай старшыні суду Жлобінскага раёну.

Ёсьць сярод прызначаных Лукашэнкам на новыя пасады і іншыя судзьдзі, якія выносілі палітычныя рашэньні супраць грамадзян.

Шэраг судзьдзяў вызваленыя ад сваіх пасадаў у сувязі з выхадам у адстаўку або з уласнага жаданьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG