Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянін Чэхіі атрымаў 20 гадоў турмы за ўдзел у баях за «ДНР»


Іржы Урбанэк (справа)
Іржы Урбанэк (справа)

Суд у Празе вынес вырак у 20 гадоў турмы неаднаразова асуджанаму Іржы Урбанку па мянушцы Бэгемот, прызнаўшы яго вінаватым ва ўдзеле ў тэрарыстычнай групе ў Данбасе.

Прысуд вынесены завочна — мужчына знаходзіцца ў вышуку. Яго адвакат, які таксама не кантактаваў са сваім падабаронным, пакінуў за сабой права абскардзіць прысуд, які яшчэ не набыў законную моц.

Паводле зьвестак сьледзтва, у пачатку 2015 году Урбанэк паехаў праз Кіпр на ўсход Украіны. Там ён быў узброены сэпаратыстамі самаабвешчанай «ДНР». Спачатку грамадзянін Чэхіі займаўся гаспадарчымі справамі, а затым як мінімум да 2018 году ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях.

На думку суду, Урбанэк ня ўтойваў удзелу ва ўзброеным канфлікце ў Данбасе на баку сэпаратыстаў. Пра гэта, у прыватнасьці, сьведчаць запісы і фатаздымкі ў сацсетках асуджанага. Судзьдзя адзначыла, што Урбанэк удзельнічаў ва ўзброеных нападах і цалкам усьведамляў свае дзеяньні.

Адзін са сьведак заявіў суду, што Урбанэк адправіўся ў «ДНР», каб зарабіць грошай. Асуджаны нібыта атрымліваў 15 тысяч расейскіх рублёў у месяц. Гэта пацьвердзіла і маці Ўрбанэка.

Прызначаны Ўрбанэку адвакат гаварыў у судзе, што публікацыі ў сацсетках ня могуць быць відавочным доказам удзелу падсуднага у баявых дзеяньнях.

Чэскія СМІ пісалі, што Ўрбанэк адышоў ад сэпаратыстаў і прыняў іслам.

У Чэхіі ва Ўрбанэка 13 судзімасьцяў — у асноўным за крадзяжы аўтамабіляў і злачынствы супраць уласнасьці.

  • У верасьні летась Гарадзкі суд Прагі прысудзіў грамадзяніну Беларусі 4,5 года пазбаўленьня волі за ўдзел у вайне супраць Украіны на Данбасе. Падсудны Аляксандар Фадзееў адмаўляў сваю віну і заяўляў, што хацеў толькі дапамагчы людзям абараніцца ад «украінскіх фашыстаў», але сам у баях ня ўдзельнічаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG