Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне пачаўся суд над былым супрацоўнікам «Штазі», западозраным у шпіянажы на карысьць Расеі


Бундэстаг
Бундэстаг

Паводле абвінавачаньня, акт перадачы сакрэтных дакумэнтаў прадстаўніку Масквы адбыўся ў 2017 годзе. Падазраваны ўсё адмаўляе.

У Нямеччыне пачаўся суд над супрацоўнікам нямецкай ахоўнай кампаніі, якая мае кантракт з Бундэстагам. Яго падазраюць у шпіянажы на карысьць Расеі, а менавіта ў перадачы Маскве плянаў паверхаў у будынках, якія выкарыстоўвае нямецкі парлямэнт.

56-гадовы супрацоўнік не даваў ніякіх паказаньняў у першы дзень працэсу, што пачаўся ў Бэрліне 1 верасьня. Ягонае імя не раскрываецца, у інфармацыі для прэсы падазраваны фігуруе толькі як «Енс Ф.».

Падазраваны абвінавачваецца ў тым, што ў 2017 годзе перадаў вайсковаму аташэ пасольства Расеі кампутарны дыск, які зьмяшчае больш за 300 файлаў плянаў паверхаў. Абвінавачаньне заяўляе пра тое, што выяўлена сувязь мужчыны з расейскай сакрэтнай выведкай ГРУ, на якую ён працаваў з уласнае ініцыятывы.

Суд адзначыў, што Енсу Ф. на стадыі сьледзтва прапанавалі прызнаць віну для істотнага зьніжэньня магчымага зьняволеньня на тэрмін ад 20 месяцаў да 2 гадоў, але падазраваны адмовіўся ад угоды пасьля парады сваёй юрыдычнай групы, якая сьцьвярджае, што няма доказаў, што яе кліент перадаў матэрыял Расеі. Адвакаты заявілі, што падазрэньні базуюцца толькі на тым, што мужчына быў вайсковым афіцэрам у часы ГДР.

Раней нямецкі часопіс Spiegel напісаў, што падазраваны ў справе аб шпіянажы служыў у танкавай дывізіі ў часы ГДР, а з 1984 па 1990 гг. супрацоўнічаў з камуністычнай тайнай паліцыяй «Штазі».

Гэта чарговы працэс у Нямеччыне аб падазрэньні ў шпіянажы на карысьць Расеі. Раней Маскву вінавацілі ў дачыненьні да кібэратак на заходнія сыстэмы і, у прыватнасьці ў нападзе на кампутарную сыстэму Бундэстагу ў 2015 годзе. Масква тады і цяпер адмаўляе ўсе абвінавачаньні.

Працэс у Бэрліне — адзін з сэрыі расьсьледаваньня шпіёнскай дзейнасьці на карысьць Расеі па ўсёй Эўропе, дзе шэраг працэсаў альбо знаходзяцца на стадыі расьсьледаваньня, альбо ўжо разглядаліся ў судзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG