Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст Павал Вінаградаў ня выйшаў на волю пасьля 45 сутак арышту


Павал Вінаградаў
Павал Вінаградаў

Пра гэта паведаміла ягоная жонка Сьвятлана Вінаградава.

Яна напісала ў Фэйсбуку, што Паўла Вінаградава затрымалі на 72 гадзіны, абвінавачаньня пакуль не прад'явілі. Раней яна паведамляла, што Павал стаў падазраваным у крымінальнай справе за той самы допіc у ФБ, за які яго асудзілі да першага з трох адміністрацыйных арыштаў на 15 содняў. Справу пачалі паводле часткі 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэксу (паклёп на прэзыдэнта).

Увечары 5 ліпеня блогер і аўтар перадачы «Гэта ж Вінаград!» на тэлеканале «Белсат» Павал Вінаградаў, які жыве ў Бярэзані, напісаў у Фэйсбуку, што да яго дадому прыйшлі супрацоўнікі міліцыі для «агляду памяшканьня». Пазьней родныя Паўла паведамілі пра яго затрыманьне. Яго тройчы асудзілі на 15 сутак паводле адміністрацыйных справаў, у тым ліку за допіс у ФБ нібыта з заклікам на акцыю пратэсту і за бел-чырвона-белы знак на доме.

  • Вінаградава арыштавалі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году і асудзілі на чатыры гады пазбаўленьня волі, праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем. 14 верасьня 2011 году ён выйшаў на волю на падставе ўказу Аляксандра Лукашэнкі аб памілаваньні, за ім быў устаноўлены прэвэнтыўны нагляд на тры з паловай гады. Некалькі гадоў таму Вінаградаў пераехаў зь Менску ў Бярэзань, дзе жыве з жонкай і малым дзіцем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG