Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволеных супрацоўнікаў «Нашай Нівы» абвінавацілі ў нясплаце камунальных паслуг. Доўг быў і ў Карпянкова

абноўлена

Ягор Марціновіч, Андрэй Дынько і Андрэй Скурко
Ягор Марціновіч, Андрэй Дынько і Андрэй Скурко

У кватэры намесьніка міністра ўнутраных спраў Карпянкова доўг за камунальныя плацяжы ўтрая большы, чым у офісе зьняволеных журналістаў “Нашай нівы”, але крымінальнай справы супраць яго не заводзілі.

Сьледчы паведаміў сваякам Ягора Марціновіча, што той затрыманы на трое сутак як падазраваны паводле арт. 216 Крымінальнага кодэксу. Папярэдні раз галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» затрымлівалі на 10 сутак паводле арт. 342. Меры стрыманьня не абіралі, абвінавачаньня не прад’яўлялі, але з турмы на Акрэсьціна так і ня вызвалілі.

Гэтым разам Марціновіча падазраюць у нанясеньні маёмаснай шкоды без прыкметаў раскраданьня (ч. 2 арт. 216 КК, караецца «хіміяй» ці калёніяй на тэрмін да 5 гадоў). Каму нанесена шкода, ягоныя родныя ня ведаюць.

Са словаў сваякоў выглядае, што паводле аналягічнага артыкула ў ізалятары трымаюць і кіраўніка аддзелу рэклямы і маркетынгу выданьня Андрэя Скурко. Застаецца за кратамі і галоўны рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько.

Выданьне паведамляе, што сэнс прэтэнзій да журналістаў у тым, што аплата за камунальныя паслугі для памяшканьня, дзе зьбіраліся супрацоўнікі, была па тарыфах для фізычных асобаў, а трэба было плаціць па тарыфах для юрыдычных. Шкода, нібыта нанесеная «Мінэнэрга», ацэньваецца ў 3,5 тысячы рублёў.

У сярэдзіне сакавіка зьявілася інфармацыя аб тым, што жонка экс-кіраўніка ГУБАЗіК, а цяпер намесьніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова Ірына, на якую аформленая кватэра, у якой жыве і яе муж, мае запазычанасьць па камунальных плацяжах у 10 006 рублёў. Аднак супраць Карпянковых крымінальнай справы не заводзілі, інфармацыі пра спыненьне аказаньня паслуг ЖКГ дадзенай кватэры не паступала.

Адзінаццаты дзень нашаніўцы знаходзяцца ў невыносных умовах, безь перадач, сродкаў гігіены, матрацаў і падушак. Праваабаронцы прызналі іх палітвязьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG