Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызвалілі прафсаюзнага лідэра, якога два дні таму прызналі палітвязьнем


 Мікола Шарах
Мікола Шарах

Затрыманы тры дні таму старшыня суполкі Беларускага свабоднага прафсаюзу Мікола Шарах на волі. Пра гэта паведаміў у сваім Фэйсбуку намесьнік старшыні Беларускага кангрэсу незалежных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч.

Шараха затрымалі ў Полацку, дзе ён жыве, 14 ліпеня, калі ператрусы адбыліся прынамсі ў 19 правабарончых і іншых грамадзкіх арганізацыях.

Пасьля ператрусаў па ўсёй Беларусі былі затрыманыя грамадзкія дзеячы і актывісты, якія рашэньнем праваабарончай супольнасьці прызнаныя палітычнымі вязьнямі. Агулам – 12 чалавек, сярод іх і Мікола Шарах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG