Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Каб здрады не было». Лукашэнка прызначыў амбасадараў у Іране, Манголіі і Кубе


Тэгеран, архіўнае фота
Тэгеран, архіўнае фота

Прызначаючы новых амбасадараў, Лукашэнка папярэдзіў іх пра наступствы «здрады перад прэзыдэнтам».

«Я публічна хачу вас папярэдзіць: вы граматныя, дасьведчаныя людзі і маеце права мець свой пункт гледжаньня і сваю думку. Але вы ведаеце, куды ідзяце. Вы прадстаўляеце краіну і прэзыдэнта там, куды вас сёньня накіруюць. Таму, так разумею, тую палітыку, якую ажыцьцяўляе кіраўніцтва краіны, вы безумоўна падтрымліваеце. Калі зьмяніліся погляды — трэба прыйсьці, ціха, спакойна, бяз помпы, сказаць, што „я не магу“. Каб здрады не было», — папярэдзіў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што сярод былых беларускіх амбасадараў «былі такія, хто паводзіў сябе неадпаведным чынам».

«Няхай гэта і адзінкавыя выпадкі, але гэта непрымальна. Вы больш чым вайскоўцы. Вайскоўцы пры пагонах, як і вы, але ў асноўным тут. А вы на чужыну едзеце, і, гледзячы на вас, людзі там на месцы (у Манголіі , Іране ці на Кубе) будуць рабіць высновы пра нашу краіну. Таму будзьце вартыя краіны, перш за ўсё, і беларускага народу. Паспрабуйце зрабіць так, каб потым і вам не было сорамна і балюча за гэтыя пражытыя гады», — дадаў Лукашэнка.

Беларускую дыпмісію ў Іране ўзначаліць начальнік упраўленьня Афрыкі і Блізкага Ўсходу МЗС Беларусі Дзьмітры Кальцоў.

Амбасадарам Беларусі ў Манголіі стаў начальнік галоўнага ўпраўленьня міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю апарату Савету Міністраў Дзьмітры Гарэлік.

Цяперашні амбасадар Беларусі ў Літве Валер Бараноўскі будзе кіраваць беларускай місіяй на Кубе.

Таксама ўхвалена пызначэньне Дзьмітрыя Емяльянава генэральным консулам Беларусі ў кітайскім Чунцыне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG