Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля леташняга скандалу з ЦЭ ў Беларусі стварылі дзяржаўную камісію па кантролі за ўступнай кампаніяй


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўная камісія па кантролі за падрыхтоўкай і правядзеньнем усіх этапаў уступнай кампаніі ў 2024 годзе створаная ўказам Аляксандра Лукашэнкі № 194, паведамляе ягоная прэс-служба.

Старшынёй камісіі прызначаны намесьнік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка. Імёны іншых прадстаўнікоў камісіі ў паведамленьні не ўказаныя, але паведамляецца, што ў яе ўвайшлі прадстаўнікі абедзьвюх палат парлямэнту, органаў дзяржаўнага кіраваньня, кантралюючых органаў і грамадзкіх арганізацый.

Адзначаецца, што камісія «забясьпечыць абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян» пры паступленьні ў ВНУ і ўстановы сярэдняй спэцыяльнай адукацыі, дапаможа «прымаць у выпадку неабходнасьці апэратыўныя меры рэагаваньня для выключэньня парушэньняў заканадаўства».

  • Уступная кампанія 2023 году ў Беларусі прайшла на фоне скандалу. Выпускнікі ўпершыню праходзілі цэнтралізаваны экзамэн (ЦЭ) — ён адначасова і выпускны, і ўступны ў ВНУ, яго вынікі можна падаваць пры паступленьні. У мінулыя гады выпускнікі здавалі выпускныя экзамэны ў школе, а пасьля цэнтралізаванае тэставаньне для паступленьня.
  • Першапачатковы падлік балаў на ЦЭ спарадзіў скандал. Прычына незадавальненьня — мэтодыка падлікаў, пра якую не папярэдзілі. Выпускнікі чакалі, што падлікі будуць такія самыя, як і на рэпэтыцыйным тэставаньні, якое яны здавалі раней. Але балы атрымаліся значна ніжэйшыя. Абітурыенты зьдзівіліся вынікам сваіх тэстаў: у некаторых пры двух часткова правільных адказах атрымаўся канчатковы вынік тэсту на 86 балаў са 100.
  • Бацькі пісалі пэтыцыю за пералік вынікаў ЦЭ, езьдзілі ў рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.
  • У выніку была створаная спэцыяльная камісія, балы пералічылі па спрошчанай мэтодыцы, якая ўжывалася падчас рэпэтыцыйнага тэставаньня. У выніку пераліку балы вырасьлі. Адбылося гэта толькі пасьля выказваньняў Лукашэнкі, хоць Мінадукацыі і ўрад працягвалі сьцьвярджаць, што «ўсё было правільна».
  • 14 чэрвеня віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка заявіў, што праблема зь першапачатковым падлікам была ў нясвоечасовай інфармацыі пра мэтодыку — праз гэта, маўляў, і было столькі скаргаў. Па словах чыноўнікаў, вынікі гэтай мусіла прааналізаваць маніторынгавая камісія.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG