Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліну Шарэнду-Панасюк пачнуць судзіць 7 чэрвеня


Паліна Шарэнда-Панасюк
Паліна Шарэнда-Панасюк

Палітычную актывістку зь Берасьця ўтрымліваюць за кратамі з 3 студзеня.

Пра хуткі суд над Палінай Шарэндай-Панасюк паведаміў яе муж — Андрэй Шарэнда, інфармуе «Белсат».

«Справа маёй жонкі перададзеная ў суд. Спачатку яе мусіў разглядаць суд Ленінскага раёну, але ён адмовіўся, тады справу перадалі па месцы жыхарства ў суд Маскоўскага раёну. Пакуль невядома, будзе працэс адкрыты ці не», — сказаў Андрэй.

Жанчыну вінавацяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: 368 («Абраза прэзыдэнта»), 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і 364 («Гвалт або пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных справаў»).

Паліну затрымалі ва ўласнай кватэры яшчэ 3 студзеня, з таго часу яе ўтрымліваюць у СІЗА. Дома засталіся двое малалетніх дзяцей. Да сёньняшняга часу Паліну Шарэнду-Панасюк не прызналі палітзьняволенай. Яе неаднаразова зьмяшчалі ў карцар, накіроўвалі на мэдычную экспэртызу ў псыхіятрычную лякарню ў Навінках пад Менскам. Акрамя таго, муж паведамляў пра вялікія праблемы зь ліставаньнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG