Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастака Пушкіна асудзілі за бел-чырвона-белы сьцяг на ўласным доме, які ён вывесіў 23 гады таму


Хата Алеся Пушкіна ў Бабры
Хата Алеся Пушкіна ў Бабры

Мастаку Алесю Пушкіну суд у Крупках прысудзіў 580 рублёў штрафу за бел-чырвона-белы сьцяг над уласнай хатай у мястэчку Бобр. Вывешаны ў жніўні 1997 годзе сьцяг судзьдзя палічыла пікетаваньнем.

У судзе мастак расказаў, што вывесіў 23 гады таму сьцяг у знак вернасьці ідэалам БНР і нацыянальнай сымболіцы, і з таго часу ня меў клопатаў з праваахоўнымі органамі.

«Пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка ўзурпаваў уладу ў 1996 годзе, гэты сьцяг стаў сымбалем нашых палітычных поглядаў, нашай грамадзянскай пазыцыі, вернасьці ідэалам БНР, першых гадоў незалежнасьці 1991-1994 гадоў». — сказаў Пушкін.

Судзьдзя распытвала мастака, ці зьвяртаўся ён па дазвол на разьмяшчэньне сымболікі на ўласнай хаце да ўладаў. Пушкін адказаў, што гэта прыватнае домаўладаньне.

«На прыватнай тэрыторыі, я лічу, можна вывешваць сьцягі сваіх сымпатый. Можна нават сьцяг Панамы павесіць ці амэрыканскі, — адказаў мастак. — Навошта было запытваць дазвол у сваёй краіне, каб над уласным домам павесіць нацыянальны сьцяг? Міне час, пройдзе хваля рэпрэсій, усё супакоіцца, і я думаю, што зноў змагу павесіць бел-чырвона-белы сьцяг і герб „Пагоня“», — сказаў Алесь Пушкін.

Паводле яго, міліцыя зьняла з хаты і герб, які зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю. Пазьней і сьцяг, і Пагоню вярнулі Пушкіну пад расьпіску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG