Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі 14 лютага заклікалі да «дваравых акцый сьвятла» на знак салідарнасьці з Аляксеем Навальным


Пікет у падтрымку Аляксея Навальнага ў Калінінградзе, студзень 2021
Пікет у падтрымку Аляксея Навальнага ў Калінінградзе, студзень 2021

Рэгіянальныя штабы Навальнага запрашаюць жыхароў Расеі выйсьці на акцыі салідарнасьці са сьвечкамі і ліхтарыкамі.

Кіраўнік рэгіянальных штабаў апазыцыйнага расейскага палітыка Аляксея НавальнагаЛеанід Волкаў заклікаў прыхільнікаў вечарам 14 лютага выйсьці ў свой двор, уключыць ліхтарык на тэлефоне ці запаліць сьвечкі, пастаяць каля 15 хвілін, сфатаграфавацца і падзяліцца здымкамі ў сацыяльных сетках, паведаміў канал «Настоящее время».

Волкаў лічыць адным з найважнейшых пасылаў каманды Навальнага тое, што ў Пуціна няма нічога за душою, апрача страху. Паводле Волкава, «страх і паліцэйскі гвалт — адзіны парадак дня, які Пуцін можа прапанаваць».

Каманда Навальнага спрабуе аб’яднаць апазыцыю супраць Пуціна, нягледзячы на скандал, які выбухнуў некалькі дзён таму ў сувязі зь лістом Грыгорыя Яўлінскага з партыі «Яблоко». Яўлінскі сказаў, што праграма Навальнага аднолькава з праграмай Пуціна не нясе Расеі станоўчых зьменаў. Пазьней Яўлінскі ўдакладніў, што гэта была атака не асабіста на Навальнага, а на ідэі, якія ён прадстаўляе.

Намесьнік лідэра пецярбурскага крыла штабу Навальнага Яўген Ціманоўскі заявіў Радыё Свабода, што «такі час патрабуе найбольшай кансалідацыі апазыцыйных сіл, калі Навальны фактычна зьяўляецца закладнікам расейскіх уладаў і палітвязьнем».

Леанід Волкаў наконт 14 лютага разумее, што ўва многіх дамах мала хто выйдзе на двор. Але нават калі дзе-небудзь выйдуць два чалавекі, гэта стане «момантам вялікай радасьці для кожнага зь іх». Ён спадзяецца на стварэньне лякальных чатаў, нейкай самаарганізацыі з самага нізу.

Папярэднія дасьледаваньні паказалі, што каля 40% расейскіх дэманстрантаў пратэставалі ў студзені і ў пачатку лютага 2021 году ўпершыню. Волкаў мае надзею, што і 14 лютага нехта адрачэцца ад страху і ўпершыню выйдзе пратэставаць, сьпярша на акцыю салідарнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG