Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за другі імпічмэнт прэзыдэнту Трампу


Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі падчас паседжаньня, на якім разглядаўся імпічмэнт
Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі падчас паседжаньня, на якім разглядаўся імпічмэнт

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША другі раз падвяла пад імпічмэнт прэзыдэнта Дональда Трампа, ухваліўшы рэзалюцыю, якая зьмяшчае абвінавачаньне ў падбухторваньні да мяцяжу. За прагаласавалі 232 кангрэсмэны, супраць — 197.

Сярод за тых, хто прагаласаваў «за» — 10 рэспубліканцаў. Упершыню ў гісторыі ЗША абвінавачваньне супраць прэзыдэнта падтрымала так шмат чальцоў партыі, ад якой ён вылучаўся на выбары. На мінулым галасаваньні ў Кангрэсе ўсе рэспубліканцы галасавалі «супраць». Да таго рэкорд належаў Білу Клінтану, за абвінавачаньне якога ў 1998 годзе ў ілжэсьведчаньні прагаласавалі пяцёра прадстаўнікоў Дэмакратычнай партыі. Чацьвёра зь іх з часам перайшлі да рэспубліканцаў.

Трамп стаў першым прэзыдэнтам у гісторыі ЗША, якому двойчы аб’яўляецца імпічмэнт ніжняй палатай Кангрэсу. Цяпер прагаласаваць у пытаньні аб адхіленьні яго ад пасады павінна верхняя палата — Сэнат. Абвінавачаньне павінны падтрымаць 2/3 чальцоў палаты, пароўну падзеленай паміж Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партыямі.

Сэнатары знаходзяцца ў адпачынку да 19 студзеня, лідэр сэнацкай большасьці рэспубліканец Мітч Макконэл ужо адмовіўся склікаць экстранае пасяджэньне палаты. На 20 студзеня прызначаная інаўгурацыя абранага прэзыдэнта Джо Байдэна, пытаньне аб імпічмэнце ня зможа быць разгледжаным да яго ўступленьня на пасаду.

Відэа з паседжаньня Палаты прадстаўнікоў:

Нават калі Сэнат прагаласуе за звальненьне Трампа, пытаньне аб магчымасьці адхіленьня прэзыдэнта пасьля завяршэньня яго паўнамоцтваў зьяўляецца дыскусійным і, верагодна, будзе разглядацца Вярхоўным судом ЗША. Пры гэтым старшыня суда павінен будзе старшынстваваць і на працэдуры імпічмэнту ў Сэнаце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG