Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская і Навальны: ці трэба вяртацца?


Мяжа Беларусі і Літвы
Мяжа Беларусі і Літвы

Якія перавагі і недахопы вяртаньня ў сваю краіну палітычнага лідэра, калі пры вяртаньні існуе пагроза яго свабодзе, здароўю і жыцьцю?

Гэтае пытаньне ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітоляг Андрэй Казакевіч і мэтадоляг, філёзаф, грамадзкі дзеяч Уладзімер Мацкевіч.

Мацкевіч

  • Выцісканьне ў эміграцыю — таксама форма рэпрэсіяў
  • Калі мы гаворым, што трэба вызваляць палітвязьняў, то трэба таксама і вяртаць палітычных эмігрантаў
  • Пратэсты трапляюць у пэўную рутыну, трэба высоўваць мэту, якая можа аднавіць энтузіязм, мабілізаваць пратэсты
  • Калі Ціханоўская і астатнія лідэры застануцца за мяжой, іх чакае лёс Пазьняка і Саньнікава
  • Немагчыма параўноўваць вагу Ціханоўскай у беларускай палітыцы і Навальнага — у расейскай
  • Я не магу сказаць — Сьвятлана, вяртайцеся, я магу сказаць — мы чакаем яе вяртаньня
  • На падрыхтоўку гэтага трэба тры месяцы
  • Літоўскі дэпутат Кубілюс казаў мне, што для вырашэньня гэтай задачы можна падцягнуць АБСЭ, можна падцягнуць дыпляматаў
  • Дзеля чаго можна падымаць пытаньне вяртаньня Ціханоўскай? Дзеля дваяўладзьдзя, дзеля перамоваў
  • Увесь сьвет кажа, што выйсьце з гэтага крызісу — толькі перамовы, дык перамовы і павінны ісьці ў краіне з гарантыямі бясьпекі кожнага з бакоў
Уладзімер Мацкевіч
Уладзімер Мацкевіч
  • Трэба рыхтаваць вяртаньне, а не патрабаваць нечага ад злачыннага рэжыму, нелегітымнага прэзыдэнта, несапраўдных пракуратуры і СК, якія распачалі гэтую справу
  • Ня трэба ні пра што прасіць Лукашэнку
  • Трэба падрыхтаваць вяртаньне Ціханоўскай у атачэньні людзей з дыпляматычнай недатыкальнасьцю — хай арыштоўваюць дыпляматаў з эскорту Ціханоўскай
  • Гэтак жа дыпляматы абаранялі Сьвятлану Алексіевіч
  • На гэтым баку яе павінны сустракаць дзясяткі тысяч людзей, якія прыедуць у Каменны Лог
  • Калі мы ня будзем нічога рабіць, пачнецца гандаль палітвязьнямі, як гэта было ў 2011 годзе
  • Калі Ціханоўская вернецца сёньня, зразумела, што яе адразу пасадзяць
  • Калі мы ня будзем нічога рабіць, давайце прызнаем, што нашая рэвалюцыя скончылася, і будзем чакаць новых часоў
  • Калі справы будуць ісьці як ідуць, то рэйтынг Ціханоўскай будзе паніжацца і ў нас ня будзе лідэра
  • Розныя міжнародныя прэміі не надаюць шмат палітычнай вагі ўнутры краіны
  • Калі мы абвяшчаем такую мэту і пачнём працаваць, каб яе ажыцьцявіць, рэжым пачне тузацца, пачне рабіць памылкі. І імі можна будзе скарыстацца

Казакевіч

  • Уладзімер казаў не пра тое, каб вяртаньне адбылося вось заўтра ж
  • А пра тое, што гэта трэба рыхтаваць, і пратэставы рух мусіць ставіць гэтае пытаньне, і на міжнародным узроўні пытаньне вяртаньня Ціханоўскай павінна ўвесь час ставіцца
  • Патрэбныя гарантыі бясьпекі вяртаньня
  • Патрабаваньне гэтага павінна ставіцца сярод іншага — вызваленьня палітвязьняў і спыненьня рэпрэсіяў
  • Я ня бачу сэнсу, каб Ціханоўская сёньня вярнулася ў Менск і яе проста арыштавалі
  • Мы можам прыгадаць сытуацыю з Калесьнікавай. Памятаем, які быў грамадзкі рэзананс. Але колькі гэты ўчынак трымаўся ў мэйнстрыме? Можа месяц
Андрэй Казакевіч
Андрэй Казакевіч
  • Ціханоўская — незаменная, зь ёй сустракаюцца сусьветныя лідэры, таму што за яе мільёны прагаласавалі
  • Ні з Цапкалам, ні з Латушкам на такім узроўні размаўляць ня будуць
  • У рэшце рэшт Ціханоўскую могуць не ўпусьціць у краіну
  • Вяртаньне Ціханоўскай мела б велізарны грамадзкі рэзананс у краіне і за яе межамі
  • Калі нават Лукашэнка і дасьць гарантыі бясьпекі Ціханоўскай, ён можа ня выканаць гэтае абяцаньне, ён шмат разоў не выконваў свае абяцаньні і ня толькі Захаду, але і Расеі
  • Патрэбны дыялёг, а ён сапраўды немагчымы безь вяртаньня лідэраў
  • Я ня думаю, што эскорт з дыпляматаў спыніць беларускія ўлады перад тым, каб затрымаць Ціханоўскую

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG