Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Economist: Некалькі простых крокаў, якія Захад павінен зрабіць супраць рэжыму ў Беларусі


Менск, 14 ліпеня 2020 г.
Менск, 14 ліпеня 2020 г.

Брытанскае выданьне The Economist крытыкуе Захад за млявую рэакцыю на рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі і заклікае да жорсткіх эканамічных санкцыяў.

«Многія эўрапейскія лідэры, уключаючы нямецкую канцлерку Ангелу Мэркель і францускага прэзыдэнта Эманюэля Макрона, абмежаваліся сымбалічнымі сустрэчамі са Сьвятланай Ціханоўскай, магчымай пераможцай сфальсыфікаваных жнівеньскіх выбараў, якая пазьней вымушана была эміграваць. А вось санкцыі супраць беларускага рэжыму абмежаваньнямі на паездкі і замарожваньнем сродкаў нешматлікіх афіцыйных асобаў, у тым ліку Лукашэнкі. Поўхай беларускаму народу сталі паводзіны Ізраілю, амбасадар якога ўручыў Лукашэнку даверчыя граматы», — піша выданьне ў артыкуле «The colours of terror» («Колер тэрору»).

The Economist лічыць, што галоўнай прычынай эўрапейскай пасіўнасьці і далейшага валадараньня Лукашэнкі ёсьць Расея, якой заходнія лідэры баяцца пярэчыць. Аднак, працягвае выданьне, ёсьць рэчы, якія яны могуць і мусяць зрабіць.

Паводле выданьня, варта спыніць купляць прадукцыю хімічнай прамысловасьці, нафтапрадукты і мэтал у дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі і ўвесьці санкцыі супраць усіх тых, хто робіць такія закупкі.

Варта таксама стварыць юрыдычныя магчымасьці пакараньня адказных за гвалт і катаваньні ў Беларусі.

«Гвалт чыняць ня нейкія абстрактныя органы, а зусім канкрэтныя людзі, якія там служаць і хаваюць свае твары пад балаклавамі. Трэба наўпрост назваць гэтыя органы тэрарыстычнымі. Заходнія ўрады павінны ўзяць прыклад зь Літвы і Польшчы: заняцца зборам доказаў і расьсьледаваньнем злачынстваў супраць чалавечнасьці. Ім варта ўжываць прынцып унівэрсальнай юрысдыкцыі ў выпадках катаваньняў», — піша The Economist.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG