Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намёты на «плошчы Перамен», Макарэвіч у акцыі "Жыве Беларусь", затрыманьні страйкоўцаў «Беларуськалія». Найважнейшае за 14 лістапада


Найважнейшыя навіны 14 лістапада.

На «плошчы Перамен» абвясьцілі бестэрміновы пратэст і паставілі намёты, каб забясьпечыць кругласуткавую варту. У памяць Рамана Бандарэнкі прагучаў «Рэквіем» Моцарта, запісаны ў менскім Чырвоным касьцёле.

Сям’і Бандарэнкі пакуль не аддаюць цела Рамана, таму не вядомы і дзень пахаваньня.

Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Латвіі з прэзыдэнтам гэтай краіны, прэм’ерам, міністрам замежных спраў і латвійскімі НДА. Яна прапанавала ўвесьці санкцыі супраць афіцыйнага Менску.

З БДУ звольнілі Ягора Прыстаўку, выкладчыка клясычных моваў і антычнай літаратуры, які выкладаў па-беларуску і асуджаў гвалт.

«Глыбока шакавала паведамленьне пра сьмерць Рамана Бандарэнкі», заявіла МЗС Аўстрыі.

«Духоўны корань зла ў Беларусі – нераскаяны камунізмі». Павал Севярынец з турмы зьвярнуўся да вернікаў.

У Беларусі чацьвёрты дзень запар – рэкордная колькасьць хворых на каранавірус. За дзень – 1248 новых выпадкаў.

Біскуп Юры Касабуцкі на імшы памяці загінулага Рамана Бандарэнкі назваў яго чарговай ахвярай тэрору і гвалту.

«Вы пераможаце». Славуты расейскі сьпявак Андрэй Макарэвіч далучыўся да акцыі «Жыве Беларусь».

Галоўная рэдактарка «Газеты Слонімскай» Ганна Валадашчук пакінула Беларусь праз пагрозу крымінальнага перасьледу.

25800 затрыманых, 24 тысячы пратаколаў. Нефіцыйна зьявіліся лічбы МУС аб пакараных за пасьлявыбарчыя пратэсты.

Работнікі «Беларуськалію» паехалі ў аўтобусную экскурсію на радзіму Тадэвуша Касьцюшкі ў Косава, а іх затрымала міліцыя.

Актывістку моладзевага руху, прадстаўніцу Ціханоўскай Алану Гэбрэмарыям арыштавалі на 2 месяцы.

Лябараторыя Synevo ня будзе аказваць паслугі ПЦР-тэставаньня на каранавірус пасьля таго, як Лукашэнка даручыў разабрацца з тэстамі ў прыватных лябараторыях.

Акадэміку Мрочаку, які асуджаў гвалт, падпалілі лецішча і пакінулі запіску з пагрозамі. Раней яго звольнілі з пасады дырэктара РНПЦ «Кардыялёгія».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG