Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арышт баскетбалісткі Леўчанкі і блогера Пальчыса, Мэркель пацьвердзіла будучую сустрэчу зь Ціханоўскай. Найважнейшае за 30 верасьня


Алена Леўчанка на Маршы справядлівасьці, Менск, 20 верасьня 2020
Алена Леўчанка на Маршы справядлівасьці, Менск, 20 верасьня 2020

Адміністрацыйны арышт баскетбалісткі Леўчанкі і блогера Пальчыса, Мэркэль пацьвердзіла будучую сустрэчу зь Ціханоўскай. Найважнейшае за 30 верасьня

У ЗША пачалі заканадаўчы працэс, які прывядзе да новых санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі.

Судзьдзя Ленінскага раёну Менску Марына Запасьнік пакарала баскетбалістку Алену Леўчанку 15 суткамі арышту.

Зьніклага блогера Эдуарда Пальчыса арыштавалі на 30 сутак, ён адбывае пакараньне ў ізалятары на Акрэсьціна.


Праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі Паўла Пяскова і Ўладзіслава Еўсьцігнеева, асуджаных у Маладэчне.

Tut.by, пазбаўлены статусу СМІ, будзе працягваць працаваць як інтэрнэт-рэсурс.

Сьвятлана Ціханоўская прызначыла сваім прадстаўніком па правах чалавека вядомага юрыста Гары Паганяйлу, прадстаўніком у эканамічных рэформах — Алеся Аляхновіча, віцэ-прэзыдэнта Аналітычнага цэнтру CASE.


Генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юры Касабуцкі зьняпраўдзіў зьвесткі пра тое, што касьцёл у Беларусі нібыта выкарыстоўваецца зьнешнімі сіламі ў палітычных мэтах.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель пацьвердзіла будучую сустрэчу з экс-кандыдаткай у прэзыдэнты Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай.

Прадстаўнікі Ўкраіны ў афіцыйных кантактах з Аляксандрам Лукашэнкам будуць называць яго толькі па імені і прозьвішчы, без указаньня пасады кіраўніка беларускай дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG