Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: У Беларусі адзначаецца дзень бібліятэк, а ў сьвеце – дзень дэмакратыі


Нацыянальная бібліятэка ў Менскуs
Нацыянальная бібліятэка ў Менскуs

15 верасьня адзначаецца Міжнародны дзень дэмакратыі. Гэты дзень быў заснаваны 8 лістапада 2007 году Генэральнай асамблеяй ААН.

Дзень у гісторыі

1812 — француская армія Напалеона заняла Маскву.

1908 — пачатак трохгадовага зьняволеньня ў менскай турме Якуба Коласа, які быў асуджаны за арганізацыю нелегальнага настаўніцкага зьезду.

1922 — у Менску заснаваныя Беларуская дзяржаўная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка.

1928 — брытанскі мікрабіёлаг Аляксандар Флемінг вынайшаў пэніцылін.

1959 — Мікіта Хрушчоў стаў першым савецкім лідэрам, які наведаў Злучаныя Штаты Амэрыкі.

1971 — створаная экалягічная арганізацыі Greenpeace

1995 — прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў загадвае перанесьці сталіцу з Алматы ў Астану (у 2019 пераіменаваная ў Нурсултан).

1997 — зарэгістраваны і пачаў працу сайт Google, які стаў найбольш папулярнай пошукавай сыстэмай у Cеціве.

2008 — амэрыканская фінансавая кампанія Lehman Brothers падала на банкруцтва — гэта было найбуйнейшае банкруцтва ў гісторыі ЗША.

У гэты дзень нарадзіліся

1254 — Марка Пола, вэнэцыянскі купец і падарожнік.

1613 — Франсуа дэ Лярашфуко, францускі пісьменьнік і філёзаф.

1855 — Канстанцін Аляксееўскі, вайсковы дзеяч, удзельнік беларускага нацыянальнага руху

1890 — Агата Крысьці, брытанская пісьменьніца, аўтарка дэтэктываў.

1929 — Арлен Кашкурэвіч, беларускі мастак-графік.

1971 — Кастусь Калесьнікаў, беларускі рок-музыка, удзельнік гуртоў IQ48 і žygimont VAZA.

У памяці

1862 — Уладзіслаў Сыракомля, беларуска-польскі паэт, пісьменьнік, публіцыст, перакладчык.

1975 — Павал Сухі, савецкі авіяканструктар, адзін з заснавальнікаў рэактыўнай і звышгукавай авіяцыі, ураджэнец Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG