Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыя Калесьнікава знайшлася ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага


Марыя Калесьнікава прыехала падтрымаць журналістаў. Журналісты каля РУУС Кастрычніцкага раёну Менску. 2 верасьня.
Марыя Калесьнікава прыехала падтрымаць журналістаў. Журналісты каля РУУС Кастрычніцкага раёну Менску. 2 верасьня.

Марыя Калеснікава знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага, паведаміў Tut.by бацька Марыі Аляксандар Калесьнікаў.

УЖЫВУЮ Месяц пратэстаў. Калесьнікава на Валадарскага. Ціханоўская ў Варшаве. Знака затрымалі. Ператрусы ў Каардынацыйнай радзе

«Кіраўнік сьледчай групы галоўнага следчага ўпраўлення СК Васілюк патэлефанаваў мне і паведаміў, што яна арыштаваная. Прапанаваў прывезьці перадачу», — сказаў Калесьнікаў.

У штабе Віктара Бабарыкі таксама пацьвердзілі, што Марыя Калесьнікава знаходзіцца ў Менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага.

7 верасьня Марыю Калесьнікаву затрымалі на вуліцы супрацоўнікі ў цывільным. 8 верасьня, яе а таксама прэс-сакратара Каардынацыйнай рады Антона Раднянкова і выканаўчага сакратара КР Івана Краўцова прадстаўнікі сілавых ведамстваў спрабавалі прымусова вывезьці ва Ўкраіну, аднак Калесьнікава парвала свой пашпарт і была зноў затрыманая.

Раднянкоў і Краўцоў здолелі выехаць ва Ўкраіну. Месца знаходжаньня Калесьнікавай было невядомае дагэтуль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG