Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У пэўны момант разумееш, што працаваць ужо ня можаш». Высокапастаўлены супрацоўнік звольніўся з Генэральнай пракуратуры 


Старэйшы пракурор міжнародна-праўнага ўпраўленьня Віталь Вольскі з 2 верасьня не працуе ў Генэральнай пракуратуры. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў ён пайшоў у адпачынак, а цяпер звольніўся.

«Маё ўяўленьне пра тое, як павінна працаваць пракуратура, заснаванае на маім жыцьцёвым досьведзе, у нейкі момант пачало дысанаваць з тым, што адбываецца ў рэальнасьці. І ў гэты момант ты проста разумееш, што ў гэтай арганізацыі як пракурор працаваць ужо ня можаш», — цытуе яго Tut.by.

Віталь Вольскі працаваў у пракуратуры 13 гадоў. Апошнім часам быў на пасадзе старэйшага пракурора міжнародна-праўнага ўпраўленьня Генэральнай пракуратуры. На рашэньне разьвітацца зь ведамствам паўплывала шмат што, тлумачыць ён.

«Асноўнай прычыны няма. Гэта хутчэй сукупнасьць розных фактараў. Ты проста ў нейкі момант разумееш, што больш ня можаш працаваць у гэтай арганізацыі. Але адной прычыны кшталту „пабілі людзей“, „не зарэгістравалі кандыдата“ — такога няма. Ты жывеш у краіне, па вуліцах ходзіш, глядзіш, што адбываецца — і ў нейкі момант для сябе робіш выбар».

На пытаньне, што стала апошнім штуршком, каб напісаць заяву на звальненьне, Віталь Вольскі адказаў, што, безумоўна, падзеі, якія адбыліся ў краіне за апошнія некалькі месяцаў.

Раней шэраг супрацоўнікаў дзяржаўных структураў звольніліся на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту з боку сілавікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG