Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежнікі не даюць інфармацыі аб прычынах нядопуску мітрапаліта Кандрусевіча ў Беларусь


Тадэвуш Кандрусевіч
Тадэвуш Кандрусевіч

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі дагэтуль няма ніякіх тлумачэньняў адносна прычыны нядопуску на тэрыторыю краіны грамадзяніна Беларусі, мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

Пра гэта Свабодзе заявіў афіцыйны прадстаўнік ведамства Антон Бычкоўскі.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч накіраваў у Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі запыт з патрабаваньнем тлумачэньня, чаму 31 жніўня яго не дапусьцілі ў Беларусь. Ён чакае адказу, знаходзячыся за мяжой.

Свой запыт рыхтуе і курыя Менскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкага касьцёла, заплянаванае тэрміновае пасяджэньне. Занепакоенасьць сытуацыяй выказалі ў Ватыкане, паведаміў Свабодзе прэсавы сакратар Беларускага каталіцкага касьцёла айцец Юры Санько.

Генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі накіраваў зварот да духавенства і вернікаў, у якім заклікаў да асаблівай малітвы за Бацькаўшчыну, Касьцёл у Беларусі і арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому не дазволілі вярнуцца на Радзіму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG