Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомы мастак і сябар Каардынацыйнай рады Ўладзімер Цэсьлер пакінуў Беларусь


Уладзімер Цэсьлер
Уладзімер Цэсьлер

Вядомы мастак і дызайнэр Уладзімер Цэсьлер учора зьехаў зь Беларусі, аднак ён застаецца ў складзе Каардынацыйнай рады апазыцыі.

«Пагрозаў не было, але, як толькі я выклаў свой апошні пост са свастыкай, сказалі схавацца. Не казалі, што мне нехта пагражае, але сказалі: „Ты што, хочаш, каб цябе ўкачалі ў асфальт?“ Усе пачалі прапаноўваць дапамогу. І я, не чакаючы, пераехаў цяпер у іншае месца, тут недалёка», — сказаў ён карэспандэнту Свабоды.

Мастак выклаў сэрыю пастоў у «Фэйсбуку», а ў апошнім была выява чырвона-зялёнай свастыкі са старой сымболікі. Сябры параілі яго часова прыбраць.

«Я яго хутка пастаўлю назад. І я вярнуся, я спадзяюся, што буду нядоўга за межамі. На жаль, пакуль не датэлефанаваўся да сяброў Каардынацыйнай рады», — сказаў Уладзімер Цэсьлер.

Мастак сказаў, што будзе далей працаваць у Каардынацыйнай радзе апазыцыі.

«Страшна тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі. Народ выйграў, а „ён“ не прайграў. Нічога добрага», — сказаў мастак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG