Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад COVID-19 памерлі ўжо 99 чалавек. Лукашэнка: «Будзе парад!» Вынікі 3 траўня


Рэпэтыцыя параду ў Менску, 6 красавіка 2020
Рэпэтыцыя параду ў Менску, 6 красавіка 2020

Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 3 траўня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

  • Згодна са статыстыкай Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі зарэгістравана 16 705 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 8,1% ад праведзеных тэстаў. Прырост за суткі склаў 877 выпадкаў. Колькасьць памерлых дасягнула 99 чалавек.
  • Стала вядома, што ў 1 траўня ў гомельскім сухотным шпіталі памёр 36-гадовы супрацоўнік буда-кашалёўскага шпіталя Вадзім М. Ён працаваў інжынэрам-праграмістам. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі Свабодзе
  • Падчас нядзельнай нарады 3 траўня Аляксандар Лукашэнка выказаў меркаваньне, што пандэмія каранавірусу «збольшага пойдзе на карысьць людзям», і зрабіў новы прагноз, калі захворваньне пройдзе пік у Беларусі. «Нам трэба напружана вытрымаць да пачатку лета. Думаю, што з Божай дапамогай мы неяк справімся» — сказаў Лукашэнка.
  • Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што пакуль ня мае намеру мяняць плян імпрэзаў да Дня Перамогі 9 траўня, які быў прадстаўлены даўно.
  • Вядучы навуковы супрацоўнік расейскага цэнтру эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі імя Гамалеі Віктар Ларычаў у інтэрвію радыёстанцыі «Говорит Москва» назваў «глупствам» пляны правесьці ў Менску вайсковы парад 9 траўня.
  • Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заявіў у інтэрвію тэлеканалу ABC News у нядзелю пра існаваньне «агромністых доказаў» таго, што новы каранавірус SARS-CoV-2 паходзіць зь лябараторыі ў кітайскім Ухані.
  • Сусьветны дзень свабоды друку, які адзначаецца кожны год 3 траўня, на гэты раз праходзіць на фоне перасьледаў і запалохваньняў журналістаў у шэрагу краін, дзе ўлады абмяжоўваюць публікацыі матэрыялаў аб пандэміі каранавірусу, заявіў Майк Пампэо.
  • Прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан, які перанёс каранавірусную інфэкцыю і нядаўна вярнуўся да працы, у інтэрвію The Sun распавёў падрабязнасьці аб ходзе сваёй хваробы і пацьвердзіў, што лекары асьцерагаліся сьмяротнага зыходу.
  • Клюбы Сэрыі А — найвышэйшай лігі італьянскага футболу — могуць вярнуцца да трэніровак у панядзелак, пасьля атрыманьня дазволу ад італьянскага ўраду. Раней чакалася, што асобныя спартоўцы адновяць трэніроўкі з 4 траўня, а ў камандных відах спорту трэніроўкі пачнуцца толькі з 18 траўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG