Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогер Nexta сказаў, колькі зарабляе на Youtube


Сьцяпан Сьвятлоў
Сьцяпан Сьвятлоў

Адзін з самых папулярных блогераў Беларусі NEXTA правёў творчую сустрэчу ў Варшаве. Спатканьне са сваёй аўдыторыяй адбылося на фоне таго, як беларуская дзяржава прызнала яго фільм «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы» экстрэмісцкім, паведамляе Польскае радыё.

У 21-гадовага беларускага відэаблогера Сьцяпана Сьвятлова, вядомага пад псэўданімам Nexta 317 тысяч падпісчыкаў у Youtube, 190 тысяч у Тэлеграме, амаль два мільёны праглядаў апошняга фільму.

Дзяржаўнае прапаганда нярэдка называе Сьцяпана Сьвятлова ўтрыманцам спэцслужбаў заходніх краінаў. Маўляў, Nexta, гэта толькі прыкрыцьцё, за якім хаваецца разгалінаваная структура «варожых сілаў». Блогер распавёў, што 80% свайго часу прысьвячае каналу. Цяпер актыўна прасоўвае Instagram, на чарзе VK.

— Крыніцаў фінансаваньня ў мяне няма. Усе прыходы адкрытыя і празрыстыя: манэтызацыя на Youtube прыносіць прыкладна 400 даляраў штомесяц, рэкляма на канале ў Telegram. Гэта ўсё празрыста і адкрыта, ніякіх дадатковых сродкаў няма. Калі б яны былі, навошта займацца рэкламай у Telegram!? Не шукайце тут сьлядоў дзейнасьці англасаксонскіх спэцслужбаў.

Сустрэча з блогерам Nexta праходзіла ў Беларускім доме ў Варшаве ўвечары 9 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG