Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выданьне раману Курта Вонэгута па-беларуску сабралі 32% неабходнай сумы


На беларускае выданьне раману Курта Вонэгута «Бойня № 5, або Крыжовы паход дзетак» сабралі 32% неабходнай сумы. Кнігу плянуюць выдаць у сэрыі «Амэрыканка».

Курт Вонэгут быў адным з сямі амэрыканскіх ваеннапалонных, якія перажылі бамбардаваньне Дрэздэна авіяцыяй саюзьнікаў у лютым 1945 года. Ён і яго таварышы ацалелі, бо схаваліся ў сутарэньні разьніцы. Праз чвэрць стагодзьдзя пісьменьнік увасобіў гэты досьвед у рамане «Бойня № 5». Пераклад Паўла Касцюкевіча, які ўпершыню выйшаў у 2010 годзе, плянуюць перавыдаць у абноўленым выглядзе.

«Ад моманту першага выданьня прайшло амаль 10 гадоў. Як выявілася, гэта дастатковы час, каб у беларускамоўнай кнігі з’явіліся абсалютна новыя чытачы. Прынамсі, падчас мінулай краўдфандынгавай кампаніі мы мелі дастаткова перадзамоваў на Вонэгута. — тлумачыць рэдактарка сэрыі Марыя Мартысевіч. — З самага пачатку пераклад «Бойні No5» ствараўся для"Амэрыканкі«, але заснаваць сэрыю ў 2010 годзе было тэхнічна немагчыма. Цяпер мы перавыдаём Вонэгута ў стылі «Амерыканкі»: з новай вокладкай, якую прыдумала дызайнэрка Валерыя Шкляр, і ў нашым ужо фірмовым кішэнным фармаце. Тэкст перакладу таксама будзе абноўлены, але зусім нязначна".

Марыя Мартысевіч, архіўнае фота
Марыя Мартысевіч, архіўнае фота

«Амэрыканка» — кніжная сэрыя, стваральнікі якой перакладаюць на беларускую мову значныя кнігі аўтараў Паўночнай Амэрыкі. Сярод аўтараў, якіх ужо пераклалі: Кен Кізі, Чак Паланюк, Чарлз Букоўскі, Маргарэт Этвуд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG